Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728      


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Лукашэнка адкрыта парушае сваю ж Канстытуцыю
11:20, 27/02/2002, yusnews.info

Аляксандар Лукашэнка сфармуляваў свой падыход да “Другога нацыянальнага тэлеканалу” на чале з Рыгорам Кісялём і заявіў літаральна наступнае: “Што да кантрольнага пакету акцыяў, то ў нас ня можа быць прыватызаваная ідэалёгія, суб’екты й аб’екты ідэалёгіі. Гэта павінна заставацца пад уплывам дзяржавы”. Аднак артыкул 4 Канстытуцыі Беларусі ў абедзьвюх рэдакцыях (як у 1994, так і 1996 году) кажа: “Дэмакратыя ў Рэспубліцы Беларусь ажыцьцяўляецца на аснове разнастайнасьці палітычных інстытутаў, ідэалёгій і меркаваньняў”. А артыкул 33 Канстытуцыі таксама ў абедзьвюх рэдакцыях указвае: “Манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі дзяржавай, грамадзкімі аб’яднаньнямі ці асобнымі грамадзянамі, а таксама цэнзура не дапускаюцца”.

 ПАЛIТЫКА 

Справа супраць сына Чыгіра сфабрыкаваная
11:19, 27/02/2002

У сваім выступе ў судзе Ленінскага раёну гораду Менску, на працэсе па справе Аляксандра Чыгіра, Антона Яшына, Зьмітра Юцкевіча ў якасьці абаронцы свайго сына Юлія Чыгір заявіла аб тым, што справа супраць ейнага сына сфабрыкаваная. Юлія Чыгір нагадала, што справа супраць сына была распачатая напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. У сваім выступе ў паўтары гадзіны яна падрабязна распавяла аб дзеяньнях сьледчай групы, якія выходзілі, на яе думку, за рамкі закону. “Цалкам адсутнічаюць падставы верыць, што сьледзьва было аб’ектыўным”, -- зрабіла рэзюмэ Юлія Чыгір.

Падрыхтоўку да выбараў улады пачалі з закону аб партыях
11:18, 27/02/2002

Да пачатку чарговай палітычнай кампаніі часу яшчэ дастаткова – выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў павінны прайсьці ўвосень гэтага году. Аднак беларускія ўлады, кіруючыся, напэўна, прынцыпам, “рыхтуй сані ўлетку, а воз узімку”, ужо пачалі падрыхтоўку да будучай выбарчай кампаніі. На мінулым тыдні члены “парлямэнцкай” Сталай камісіі па правох чалавека, нацыянальных зносінах і СМІ прынялі рашэньне аб тым, каб уключыць на павестку дня вясновай сэсіі законапраэкту аб папраўках у Закон “Аб палітычных партыях”.

У Горадні рыхтуецца забастоўка працоўных
11:17, 27/02/2002

Рабочыя прадпрыемства “Гроднотекстиль” высунулі ўльтыматум кіраўніцтву свайго прадпрыемства. Падпісалі ўльтыматум генэральнаму дырэктару Віталю Быкаву 154 рабочых. Яны запатрабавалі, каб 27 лютага ім выплацілі заробак за сьнежань і студзень. За сьнежань зь імі разьлічыліся. За студзень грошы пачалі выплочваць толькі сёньня. Але ў бугальтэрыі паведамілі, што выдаць студзеньскія заробкі цалкам пакуль немагчыма. Рабочыя папярэдзілі, што ў такім выпадку правядуць 11 сакавіка папераджальную забастоўку, паведамляе Радыё Свабода.

Падаткавыя органы маюць намер змагацца з заробкам “у капэртах”
11:16, 27/02/2002

Падаткавыя органы Беларусі маюць намер змагацца з фактамі выплаты заробку “у капэртах”, заявіў намесьнік міністра па падатках й зборах Аляксандар Дарашэнка. Асноўная мэта – прыватныя прадпрыемствы, бо на дзяржаўных прадпрыемствах “дастаткова добры ўлік й добры кантроль”, дічыць Дарашэнка. “У асноўным гэта суб’екты гаспадараньня недзяржаўнай формы ўласнасьці, як прадпрымальнікі без утварэньня юрыдычнай асобы, так і юрыдычныя асобы, якія маюць роныя формы ўласнасьці, акрамя дзяржаўнай”, -- падкрэсьліў Дарашэнка.

Юшчанка ня выключае магчымасьці фальсыфікацыі выбараў
11:15, 27/02/2002

Лідэр выбарчага блёку”НашаЎкраіна” Віктар Юшчанка ня выключае магчымасьці фальсыфікацыі вынікаў парлямэнцкіх выбараў. Пра гэта ён заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Луганску, адказваючы на пытаньні журналістаў, датычныя заявы лідэра СДПУ (А) Віктара Мядзьведчука аб немагчымасьці фальсыфікацыі на выбарах-2002.

У Кіеве разгромлены моладзевы выбарчы штаб блёку Цімашэнкі
11:14, 27/02/2002

Уначы з 26 на 27 лютага быў разгромлены моладзевы выбарчы штаб Блёку Юліі Цімашэнкі ў Кіеве, а аргтэхніка зьнічтожаная. Пра гэта УНИАН паведаміў кіраўнік штабу блёку Аляксандар Турчынаў. Акрамя таго, паводле словаў Тупчынава, 26 лютага ў кватэры намесьніка кіраўніка штабу Яраслава Фядарчука невядомыя выламілі ўваходныя дзьверы й правялі дагляд асабістых рэчаў, падобны на несанкцыянаваны вобшук і пагром. Паводле словаў Турчынава, відавочным зьяўляецца тое, што невядомых цікавілі дакумэнты, зьвязаныя з прафэсыйнай дзейнасьцю Фядарчука.

У тройцы лідэраў – “НАША УКРАЇНА”, КПУ й блёк Цімашэнкі
11:13, 27/02/2002, Корреспондент.net

Цэнтар палітычнага аналізу й касультацыі пры часопісе “Політична думка” агучыў вынікі апытаньня адснона электаральных настроеў у грамадзтве. Пасьля апытаньня 30 тысячаў рэспандэнтаў, сацыёлягі атрымалі вынікі, згодна якіх лідэрамі рэйтынгаў на сёньня зьяўляюцца “Наша Ўкраіна”, КПУ і блёк Юліі Цімашэнкі. У агуле, згодна апытаньням, у парлямэнт трапіла б 7 партыяў і блёкаў.

Лёккая прамысловасьць легла канчаткова
11:12, 27/02/2002

Крытычная сытуацыя на прадпрыемствах лёккай прамысловасьці Гомельскай вобласьці абмяркоўвалася на сумеснай нарадзе гомельскага аблвыканкаму й рэспубліканскага канцэрну “Беллегпрам”, якое адбылося 26 лютага ў Гомлі. На нарадзе ўдзел прымалі старшыня аблвыканкаму Аляксандар Якабсан і першы віцэ-прэзыдэнт канцэрну Ўладзімер Астроўскі, а таксама кіраўнікі ўсіх прадпрыемстваў лёккай прамысловасьці рэгіёну. Як заявіў Якабсан, перадае БелаПАН, сытуацыя ў лёккай прамысловасьці настолькі цяжкая, што ён нават аддае ёй прыярытэт перад пасяўной кампаніяй. Прадпрыемствы галіны не выконваюць ніводны даведзены ім паказчык эканамічнага разьвіцьця.

Маслатлушчавая галіна ў жахлівым стане
11:11, 27/02/2002

Нарада па праблемах маслатлушчавай галіны рэспублікі адбылася ў аўторак, 26 лютага, з удзелам віцэ-прэм’ера Аляксандра Папкова. Сытуацыя тут больш чым сумная. Напрклад, яшчэ паводле дадзеных на 1 лістапада 2001 году, агульная пазыка чатырох прадпрыемстваў гэтай галіны складаў 32225 млн рублёў. (Гомельскі тлушчавы камбінат — 18365 млн рублёў, Віцебскі маслаэкстракцыйны завод — 7602 млн рублёў, Менскі маргарынавы завод — 5877 млн рублёў, Бабруйскі завод алею — 381 млн рублёў).

Літва зноў спрабуе прадаць беларускія пазыкі
11:10, 27/02/2002, www.baltenergy.com

Літоўская энэргетычная кампанія “Летувос Энэргія” ў чарговы раз аб’явіла конкурс па продажы беларускай энэргетычнай пазыкі. Яна ўтварылася ў 1998-1999 гадах. Агульны аб’ём рэшты пазыкі, вынесенай на продаж сёлета, складае каля 31 мільёна даляраў.

Украіна абараняецца ад расейскіх і беларускіх мігрантаў
11:09, 27/02/2002

Звыш двух трацін незаконных мігрантаў прыбываюць ва Ўкраіну з тэрыторыі Расеі й Беларусі. Каб супрацьдзейнічаць гэтаму нежаданаму патоку замежных грамадзян на украінска-расейскай і ўкраінска-беларускай дзяржаўнай мяжы ствараецца пояс абароны. Пра гэта сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Адэсе паведаміў начальнік галоўнага штабу Памежных войскаў Украіны генэрал-палкоўнік Павал Шышолін.

Вальтэр Швімэр: Рада Эўропы пільна сочыць за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі
11:08, 27/02/2002

Генэральны Сакратар Рады Эўропы Вальтэр Швімэр даслаў адказ на ліст, адпраўлены яму ў студзені жонкамі рэпрэсаваных беларускіх апазыцыянэраў - Людмілай Карпенкай, Вольгай Захаранкай, Зінаідай Ганчар, Ірыный Красоўскай, Тацянай Клімавай і Сьвятланай Завадзкай. Прыводзім тэкст ліста Вальтэра Швімэра цалкам:

Перапынак у шклоўскім “Маскі-шоў”
11:07, 27/02/2002

Слушание по делу об оскорблении чести и достоинства Александра Лукашенко Слуханьні па справе ў абразе гонару й годнасьці Аляксандра Лукашэнкі працягвалася 26 лютага ў Шклоўскім раённым судзе. У якасьці абвінавачаных выступаюць пяць мясцовых актывістаў руху ЗУБР, якія апранулі маскі з вусамі й правялі перадвыбарчы пэрфоманс у вёсцы Гарадзец, дзе каліцьсі дырэктарам саўгасу працаваў Аляксандар Лукашэнка. Чарговае паседжаньне суда пачалося з замены адваката абвінавачаных – адваката Магілёўскага праваабарончага цэнтру Валеры Лабузава замянілі на свайго сталічнага калегу. Прадстаўнік руху ЗУБР паведаміў, што новы адвакат шклоўскіх актывістаў Супелка мае досьвед у такога кшталту працэсах.

Памочніца пракурора Менскага раёну катавала свайго маленькага сына
11:06, 27/02/2002

Адміністрацыя Маскоўскага раёну сталіцы вырашыла хадайнічаць перад судом ў справе пазбаўленьня бацькоўскіх павоў памочнцы пракурора Менскага раёну Тамары Князевай. Факт зьбіцьця ейнага 10-гадовага прыёмнага сына Мікіты Князева юрысты прызнаюць за катаваньне.

Малдоўскія апазыцыянэры дасягнулі свайго
11:05, 27/02/2002

Кіраўніцтва нацыянальнай тэлевізіі Малдовы пагадзілася даць этыр журналістам тэлеканалу, якія далучыліся да акцыі апазыцыі ў Кішынёве. У аўторак яны патлумачылі, што на тэлевізіі ўведзеная цэнзура й пачалі забастоўку пратэсту. Зараз згодна папярэдняй дамоўленасьці, штодзённа ў этыры дзяржаўнае кампаніі “Тэлерадыё-Малдова” будуць трансьлявацца аб’ектыўныя рэпартажы зь месца правядзеньня акцыі пратэсту, перадае “Интерфакс”.

У Наваполацку адбудзецца акцыя пратэсту
11:04, 27/02/2002

Незалежны прафсаюз вытворчага аб’яднаньня “Палімір” атрымаў дазвол на правядзеньне 27 лютага гарадзкога мітынгу. Акцыю падтрымае незалежны прафсаюз прыватных прадпрымальнікаў Наваполацку. У ёй будуць прымаць удзел і актывісты мясцовай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Паводле словаў арганізатараў мітынгу, акцыя праводзіцца ў гонар пратэсту зьніжэньня ўзроўню жыцьця насельніцтва й уціску ўлады правоў прафсаюзаў і працоўных. Прафсаюзы зьвярнуліся да жыхароў Наваполацку з просьбай падтрымаць пратэст і патрабаваць таксама ад мясцовай улады вырашыць праблему міні-рынкаў і ўплаты падаткаў з улікам магчымасьцяў і патрэбаў гараджан.

“Нафтан” і “Палімір” рыхтуюцца да акцыянаваньня
11:03, 27/02/2002

Калектывы двух буйнейшых прадпрыемстваў нафтахіміі РУА “Нафтан” і РУП “Палімір” у лютым на сваіх канфэрэнцыях прынялі рашэньне аб акцыянаваньні. Абодва прадпрыемствы маюць вострую патрэбу ў рэканструкцыі й мадэрнізацыі вытворчасьці. Толькі мадэрнізацыя установак “Нафтану” абыйдзецца ў 246 млн.даляраў. Акрамя таго, плянуецца “ажывіць” устаноўку АТ-8, якая з-за недахопу сыравіны ўжо прастойвае больш за 10 гадоў. З аналягічнымі патрэбамі сутыкаецца і “Палімір”. Склады аб’яднаньня заваленыя гатовай прадукцыяй. Яна неканкурэнтназдольная. Каб зьменшыць выдаткі на вытворчасьць прадукцыі й павысіць ейную якасьць, таксама абыйсьціся без мадэрнізацыі вытворчасьці, прадпрыемствы губляюць рынкі збыту. І вярнуцца на іх будзе няпроста. “Нафтан” ужо выцясьнілі з Украіны.

“Хімвалакно” прыступіла да ільготнага продажу акцыяў
11:02, 27/02/2002

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Хімвалакно” пачало ільготны продаж акцыяў. Продаж ажыцьцяўляўся ў сувязі з пераўтварэньнем яго ў ААТ. Як адзначылі на “Хімвалакно”, доля акцыяў, якія належаць работнікам прадпрыемстваў, будзе залежыць ад попыту на іх, перадае ІА “ЭКОПРЕСС”. Нагадаем, што акцыянаваньне магілёўскага “Хімвалакно” ажыцьцяўляецца ў рамках разьдзяржаўліваньня шэрагу буйных прадпрыемстваў Беларускага дзяржаўнага канцэрну па нафце й хіміі. У лік першых зь іх уваходзяць таксама ВА “Нафтан”, ВА "Палімір", ДВА “Азот”, БШК "Белшына", СВА "Хімвалакно".

БМЗ эканоміць на сваіх работніках
11:01, 27/02/2002

Беларускі металюргічны завод скарачае выдаткі на сацыяльную падтрымку сваіх работнікаў. Рашэньне аб гэтым кіраўніцтва прадпрыемства прыняла ў сувязі са складаным эканамічным становішчам заводу. Вырашана цалкам спыніць фінансаваньне капітальнага будаўніцтва. Выключаныя таксама даплаты на аздараўленьне работнікам, якія сыходзяць у чарговы адпачынак; штомесяцовы дадатак тым, хто стаіць на чарзе на атрыманьне кватэры й здымае жыльлё; аказаньне аднаразовай дапамогі работніку ў выпадку сьмерці члена ягонай сям’і й сям’і памерлага работніка, а таксама звольненым ў запас вайскоўцам, якія працавалі на заводзе да прызыву ў армію.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: