Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 23 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На складах працягваюць расьці запасы гатовай прадукцыі
11:08, 02/05/2002

Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, на 1 красавіка суадносіны запасаў гатовай прадукцыі да сярэднемесяцовага аб’ёму вытворчасьці склалі 76,6 адсоткі супраць 73,8 адсоткі на 1 сакавіка, 66,6 адсоткі на 1 лютага і 63,8 на 1 студзеня. Больш высокі ўзровень запасаў адзначаўся толькі на 1 сьнежня 1998 году - 77 адсоткаў і на 1 студзеня 1999 году - 85,3 адсоткі.

Кошт запасаў пераўзыйшоў 1 трыльён рублёў і дасягнуў 1 трыльён 41,8 млрд. рублёў, ці 609,2 млн. даляраў ЗША ў пераліку па афіцыйным курсе на 1 красавіка, перадае БелаПАН. На 1 сакавіка ўся прадукцыя, якая ляжыць на складах, каштавала 958,6 млрд. рублёў (574 млн. даляраў у пераліку па афіцыйным курсе на той дзень), на 1 лютага - 852,6 млрд. рублёў (519,6 млн. далаяраў), на 1 студзеня - 747,9 млрд. рублёў (473,4 млн. даляраў).

Найбольшы аб’ём запасаў гатовай прадукцыі - у лёгкай прамысловасьці (133,8 адсоткі да сярэднемесяцовага аб’ёму вытворчасьці; на 128,8 млрд. рублёў), у машынабудаваньні й металаапрацоўцы (129,7 адсоткі; на 457,1 млрд. рублёў). Запасы матацыклаў да сярэднемесяцовага аб’ёму вытворчасьці складаюць 474,4 адсоткі (4 тыс. штук), кавальска-прэсавых машын - 377,4 (78 штук), баваўняных тканін - 369,7 (1 млн. 87 тыс. пагонных мэтраў), шкарпэтачных вырабаў - 275,1 (10,1 млн. пар), трактараў - 232,5 (2,9 тыс. адзінак).

Працягвае расьці ўдзельная вага стратных прадпрыемстваў. Паводле дадзеных Мінстату, на 1 сакавіка такіх было 47,7 адсоткі (5.553) супраць 47,2 адсоткі на 1 лютага 2002 году і 39,4 адсоткі на 1 сакавіка 2001 году. Сума стратаў у агуле па эканоміцы за студзень-люты склала 139,5 млрд. рублёў, у тым ліку ў прамысловасьці - 48,9 млрд., жыльлёва-камунальнай гаспадарцы - 23,1 млрд., сельскай гаспадарцы - 16,3 млрд., на транспарце - 13,7 млрд., у гандлі і грамадзкім харчаваньні - 13,4 млрд.

Удзельная вага стратных прадпрыемстваў у Магілёўскай вобласьці дасягнула 61,8 адсоткі, у Віцебскай - 57,8, у Гомельскай - 53,7, у Менскай - 51,7, у Берасьцейскай - 45,7 адсоткі, у Гарадзенскай - 44,7, у Менску - 23,5. У прамысловасьці доля стратных прадпрыемстваў склала 44,6 адсоткі (34,9 адсоткі на 1 сакавіка мінулага году), у гандлі і грамадзкім харчаваньні - 48,2 (41,9), на транспарце (уключна трубаправодны) - 47,4 (48,3), у будаўніцтве - 43,9 (29,9), у сфэры сувязі - 27,5 (17,6), матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня й збыту - 52,2 (48,8), у жыльлёва-камунальнай гаспадарцы - 39,7 (33,9). У сыстэме Мінсельгасхарчу доля стратных прадпрыемстваў дасягнула 58,4 адсоткі (47,5), у сыстэме Мінтрансу - 61,6 (57).

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: