Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У вёсцы Кунцаўшчына (Менскі раён) зьнічтожана капліца рымска-каталіцкай царквы. Як паведаміў БелаПАН настаяцель менскага Чырвонага касьцёлу, ксёндз-магістар Уладзімер Завальнюк, пажар адбыўся ў ноч з 28 на 29 красавіка, прычым ён лічыць, што гэта быў падпал. Паводле словаў Уладзімера Завальнюка, першая спроба падпалу капліцы была зьдзейсьнена на каталіцкую пасху, якая адзначалася 31 сакавіка. “На гэты раз вандалы цалкам спалілі, зьнічтожылі і абрабавалі капліцу. Прычым, мясцовыя жыхары выклікалі міліцыю і пажарных, аднак яны не прыехалі і матывавалі сваё адмаўленьне адсутнасьцю бензіну. Пакуль не пабудуем касьцёл, будзем весьці служэньне пад адкрытым небам. Лічым, што гэта сумнае здарэньне сьведчыць аб маральным стане гармадзтва”, - сказаў Уладзіслаў Завальнюк.