Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 78 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Акцыя ў памяць аб Юры Захаранкі
11:14, 07/05/2002

"3
У гадавіну зьнікненьня генэрала Захаранкі ў рамках правядзеньня агульнанацыянальнай кампаніі “Хочам ведаць праўду!” Аб’яднаная грамадзянская партыя праводзіць акцыі “Ланцуг неабыякавых людзей”. У Менску жывы ланцуг з партрэтамі выкрадзенага генэрала стане ў аўторак 7 траўня з 18.00 да 19.00 ад плошчы Незалежнасьці да Кастрычніцкай плошчы.
Аналягічныя акцыі продуць у многіх рэгіёнах краіны: у Берасьці, Баранавічах, Жабінцы, Пружанах, Віцебску, Наваполацку, Полацку, Воршы, Магілёве, Бабруйску, Салігорску, Вілейцы, Слуцку, Барысаве, Клецку, Горадні, Астраўцы, Ашмянах, Гомлі, Рэчыцы, Жлобіне, Мозыры.

 ПАЛIТЫКА 

Пікет ля беларускай амбасады ў Літве
11:13, 07/05/2002

7 траўня, у трэцію гадавіну выкраданьня экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі Юры Захаранкі ля сьценаў беларускай амбасады ў Вільні з 12.00 да 12.30 прайшоў пікет, арганізаваны “Таварыствам беларусаў Літвы” і літоўскай праваабарончай арганізацыяй “Фонд абароны грамадзян”. Пікетоўцы пад бел-чырвона-белым сьцягам трымалі ў рукох партрэты ня толькі генэрала Захаранкі, але і іншых ахвяраў рэжыму Лукашэнкі: Генадзя Карпенкі, Віктара Ганчара, Зьмітра Завадзкага, Анатоля Красоўскага, а таксама нядаўняга палітвязьня Андрэя Клімава.

Галеча давяла да забастоўкі і самазабойства
11:12, 07/05/2002

На ААТ “КІМ” 30 красавіка забаставалі два вязальныя цэхі. Прычына – нявыплата заробку за два апошнія месяцы і самазабойства адной зь вязальшчыц. Як паведамляе “БДГ”, 38-гадовая работніца вязальнага цэху, маці двух дзяцей, скончыла жыцьцё самазабойствам з-за таго, што не было чым карміць сям’ю. Рабочыя, як даведаліся, аб’явілі галадоўку. Патрабавалі выдачы заробку за два месяцы. Цэхі “прастаялі” пяць гадзінаў. Да канца працоўнага дня вязальшчыцам выдалі заробак за сакавік.

Тысячы рабочых адпраўленыя ў вымушаны адпачынак
11:11, 07/05/2002

На Менскім падшыпнікавым заводзе бязьлюдна. Працуюць толькі прадстаўнікі адміністрацыі. Завод ня будзе працаваць да 15 траўня. У прастоі – 6500 чалавек, якім заплоцяць толькі дзьве трэція тарыфнай стаўкі. Стаіць завод з-за адсутнасьці зваротных сродкаў, бо беларускія прадпрыемствы не разьлічваюцца зь ім “жывымі” грашыма.

Чыноўнікі будуць працаваць у “надзвычайным рэжыме”
11:10, 07/05/2002

Урад Беларусі і органы ўлады на месцах павінны працаваць у “надзвычайным рэжыме” да таго часу, пакуль ня будзе забясьпечаны выхад на прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця рэспублікі. Пра гэта заявіў у аўторак на паседжаньні Рады міністраў Беларусі прэм’ер-міністар Генадзь Навіцкі.

Верагоднасьць абраньня прэзыдэнтам “Славнефти” Суханава зьніжаецца
11:09, 07/05/2002, АБН

Верагоднасьць абраньня прэзыдэнтам “Славнефти” прадстаўніка Расеі Юры Суханава ўжо не прадстаўляецца 100%-ай. Такі камэнтар АБН дала інфармаваная крыніца ва ўрадавых колах. Крыніца адзначыла, што нядаўняе прызначэньне аднаго з кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта “Славнефти” Анатоля Бараноўскага (прадстаўніка “Роснефти”) першым віцэ-прэзыдэнтам кампаніі і ўзмацненьне топ-мэнэджмэнту кампаніі прадстаўнікамі Межпромбанка даказвае неадназначнасьць вынікаў выбраў. Крыніца таксама адзначыла “невыпадковасьць учорашняй сустрэчы прэзыдэнта РФ Ўладзімера Пуціна з галавой “Роснефти” Сяргеем Багданчыкавым, дзе, у прыватнасьці, абмяркоўвалася пытаньне аб кансалідацыі актываў гэтай кампаніі.

3 гады таму бясьсьледна зьнік Юры Захаранка
11:08, 07/05/2002

7 траўня спаўняецца 3 гады зь дня зьнікненьня былога міністра ўнутраных справаў Беларусі генэрал-маёра міліцыі Юры Захаранкі. Захаранка быў выкрадзены недалёка ад свайго дому вечарам 7 траўня 1999 году. Сьведкі выкраданьня, якія былі знойдзеныя ня сьледчымі органамі, а грамадзкай камісіяй па пошуку зьніклага генэрала, сьцьвярджаюць, што Захаранка быў гвалтоўна зьвезены некалькімі мужчынамі. Некалькі гадоў таму Захаранка быў звольнены са сваёй пасады як той, хто не падзяляе пункт погляду прэзыдэнта і ягонага атачэньня. Экс-сілавік карыстаўся павагаю сярод сваіх калег, займаўся стварэньнем Зьвязу афіцэраў. Яго апазыцыйная дзейнасьць прадстаўляла асаблівую небясьпеку для ўладаў.

Ульяна Захаранка: я жыву надзеяй
11:06, 07/05/2002, «День»

Людзі так створаныя, што ўсяму спрабуюць даць тлумачэньне. Ня выключэньне ў гэтым сэнсе нараджэньне чалавека й ягоная сьмерць. Яны натуральныя і іх можна патлумачыць. Але як патлумачыць зьнікненьне чалавека? Як сьмерць? Але было б няправільна казаць аб зьніклым ў мінулым часе. Як часовую адсутнасьць? Але, як вядома, няма нічога больш сталага за часовае... Праз некаторы час у размове пра зьніклага чалавека зьяўляецца дзеяслоў “быў”.

Народныя хваляваньні на Бабруйскім скуркамбінаце
11:05, 07/05/2002

Упершыню рабочыя сутыкнуліся з затрымкаю заробку і наладзілі на прадпрыемстве забастоўку. Бабаруйскі скуркамбінат заўсёды працаваў стабільна і лічыўся ў горадзе адным з самых “моцных” прадпрыемстваў. І заробак тут заўсёды быў “на ўзроўні”. Так, напрыклад, сярэднемесяцовы заробак за сакавік на камбінаце склаў амаль 300 тысячаў рублёў. Адным словам, рабочыя прывыклі да добрага жыцьця. І калі з-за цяжкасьцяў са збытам прадукцыі на ім адбыўся спад рэнтабельнасьці й двухмесяцовая затрымка выплаты заробку, працоўныя вырашылі баставаць.

Колькасьць настаўніцкіх кадраў скарачаецца на 20%
11:04, 07/05/2002

Міністэрства адукацыі аб’явіла пра намер істотна скараціць колькасьць настаўніцкіх кадраў. Пры гэтым ведамства спасылаецца на складаную дэмаграфічную сытуацыю ў краіне, на лішак выпускнікоў пэдагагічных навучальных установаў і на тое, што з новага навучальнага году вучні старэйшых клясаў пярэйдуць на пяцідзённы навучальны тыдзень. Акрамя таго коштам вызваленых месцаў урад мае намер павысіць заробак тым, хто захавае за сабой працоўнае месца.

Дзяржава запазычыла рабочым 27 мільярдаў рублёў
11:03, 07/05/2002, www.praca.by

Запазычанасьць па заробках ў рэспубліцы на 28 красавіка склала 27 мільярдаў, зь якіх 23 мільярда ў аграпрамысловым сэктары, паведаміў дырэктар дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы Міністэрства працы й сацыяльнай абароны Беларусі Іван Селядэўскі.

У Беларусі ў першым кварталі адзначаны найбольшы ўзровень інфляцыі ў СНД
11:02, 07/05/2002

Індэкс спажывецкіх коштаў у краінах СНД у першым кварталі 2002 году вырас у Азэрбайджане – на 1,6%, у Армэніі – на 0,4%, у Беларусі – на 47,0%, у Грузіі – на 5,3%, у Казахстане – на 5,6%, у Кыргызстане – на 2,7%, у Малдове – на 6,0%, у Расеі – на 16,8%, у Таджыкістане – на 6,4%, на Ўкраіне – на 3,7%. Дадзеных па Туркмэністану й Узбэкістану няма.

У Беларусі павялічваецца колькасьць ВІЧ-інфіцыраваных
11:01, 07/05/2002

За студзень-красавік у Беларусі зарэгістравана 434 ВІЧ-інфіцыраваных. Гэтыя дадзеныя агучыў рэспубліканскі цэнтар прафіляктыкі СНІД (РЦП СНІД). Пры гэтым за ўвесь 2001 год у Беларусі было выяўлена 578 выпадкаў заражэньня ВІЧ-інфэкцыяй.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: