Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пабываць з 17 па 24 сакавіка 2003 году ў ЗША – гэта як апынуцца ў Расеі ў 20-х чыслах жніўня 1991 году. З дэлегацыяй Маскоўскай школы палітычных дасьледаваньняў мы як раз там і тады апынуліся. Пашанцавала і мне, у прыватнасьці, што і казаць. Пабачыць Амэрыку ў першы раз, дый яшчэ ў гістарычны момант.
“Палата прадстаўнікоў” прыняла 2 красавіка на першым плянарным паседжаньні вясновай сэсіі заяву ў сувязі з вайной ЗША супраць Іраку. У гэтым дакумэнце “дэпутаты” выказалі глубокі занепакой адносна вайны, разьвязанай ЗША й Вялікабрытаніяй супраць Рэспублікі Ірак. “Ваенныя дзеяньні супраць сувэрэннага Іраку разгорнутыя ў аднабаковым парадку, без рашэньня Рады Бясьпекі ААН і таму павінны разглядацца як акт агрэсіі”, - падкрэсьліваецца ў заяве. “Дэпутаты” адзначаюць, што ўварваньне ўзброеных сілаў ЗША й Вялікабрытаніі на тэрыторыю Іраку не было выкліканае аб’ектыўнай неабходнасьцю, бо гэтая краіна не была небясьпечнай для ЗША, іх хаўрусьнікаў і іншых дзяржаваў. Відавочна, што ЗША ініцыявалі вайну супраць Іраку ня толькі з-за доступу да багатых радовішчаў нафты ў гэтым рэгіёне. Але і для таго, каб замацваць сваё панаваньне над сьветам, гаворыцца ў заяве.
У апошнія дні ў амэрыканскіх СМІ сталі ўсё часьцей гучаць крытычныя заўвагі ў адрас Пентагону за абраную стратэгію вядзеньня ваенных дзеяньняў у Іраку. Аднак большасьць ваенных адмыслоўцаў ЗША лічаць, што асуджаць генэралаў рана. Адзін зь іх -- вядомы экспэрт па пытаньнях абароны й нацыянальнай бясьпекі з вашынгтонскага фонду "Heritage Foundation" Джэк Спэнсэр. Зь ім размаўляе карэспандэнт “Известий” Яўген Бай.
Заява каардынатараў грамадзянскае ініцыятывы Хартыя’97 Андрэя Саньнікава, Людмілы Гразновай, Зьмітра Бандарэнкі была распаўсюджаная сёньня на сэсіі Парлямэнцкае асамблеі Рады Эўропы ў Стразбургу. Днямі беларускія палітыкі вызваліліся з турмы, дзе за арганізацыю Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!” правялі 15 сутак. У звароце да эўрапейскіх парлямэнтараў, яны заяўляюць, што наданьне статуса адмыслова запрошанага “нацыянальнаму сходу” Беларусі вядзе да ўзмацненьня рэпрэсіяў Лукашэнкі супраць дэмакратычнага грамадзтва. На іх думку, толькі міжнародная салідарнасьць з дэмакратычным грамадзтвам Беларусі можа прадухіліць новыя зьнікненьні й турэмныя прысуды. Прапануем Вам азнаёміцца з тэкстам заявы.
Напярэдадні чацьвёртай гадавіны з дня сьмерці Генадзя Карпенкі (6 красавіка), Аб’яднаная грамадзянская партыя зьвярнулася да гарадзкіх уладаў з прапановаю надаць адной з вуліц Менску імя Генадзя Карпенкі. Такая прапанова ўтрымліваецца ў звароце, які быў накіраваны лідэрам АГП Анатолем Лябедзькам да старшыні Менгарвыканкаму Міхаіла Паўлава.
Суд над старшынём Страйкаму прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь Валерыем Леванеўскім адбудзецца сёньня, а 12.00. Старшыня Страйкаму прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь Валеры Леванеўскі быў арыштаваны ўчора раніцай за ўдзел 12 сакавіка ў Народным маршы «За лепшае жыцьцё!».
Сярод краін-удзельніц СНД ёсьць тыя, якія адкрыта і гучна падтрымліваюць антыірацкую кааліцыю, і тыя, хто робяць гэта ціха. Ёсьць таксама краіны, якія выказваюць асьцярожны сумнеў у сувязі з ваеннымі дзеяньнямі ў Іраку і краіны, якія праклінаюць вайну апошнімі словамі. І, нарэшце, ёсьць толькі адна краіна, Рэспубліка Беларусь, кіраўнік якой дэманстратыўна заяўляе ўсім пра сваю падтрымку Садама Хусэйна, — так на старонках “Frankfurter Allgemeine” піша журналіст Маркус Вэнэр.
Калі першая хваля амэрыканскіх жаўнераў пакінула пустэчу і накіравалася далей на поўнач, да Багдаду, ня толькі іракцы атрымалі шок. У самы разгар баёў амэрыканскае камандаваньне выявіла, што ірацкае войска можа заглушаць сігналі сыстэмы глябальнага пазыцыяніраваньня, якую вайскоўцы выкарыстоўваюць для ўсіх мэтаў: ад навядзеньня крылатых ракетаў да вызначэньня становішча войскаў на мясцовасьці. “Гэта быў тэхналягічны прэвэнтыўны ўдар”, -- сказала адна з высокапастаўленых ваенных крыніцаў.
Часьцей за ўсё, калі крытыкуюць падзеі ў Іраку, можна пачуць такую прэтэнзію да ЗША: амэрыканская супердзяржава робіць гэта “ў адзіночку”. “У адзіночку?” Ну што ж. Амэрыка рабіла ўсё “ў адзіночку” прыкладна з 1776 году. Ці, магчыма, з 1492-га.
Міжнародны Камітэт абароны журналістаў (CPJ) апублікаваў у Нью-Ёрку штогадовы даклад аб уціску свабоды слова ў сьвеце. У дакладзе адзначаецца, што ў 2002 годзе значна павялічылася колькасьць затрыманых журналістаў, а таксама сталі частымі выпадкі іх пагібелі. У прыватнасьці, у дакладзе гаворыцца пра выпадкі забойстваў журналістаў, якія пісалі пра злачыннасьць й карупцыю ў Калюмбіі, Расеі й Пакістане. Адзначаецца таксама агрэсіўная палітыка Крамля да свабоды слва ў сувязі з чачэнскай тэмаю й захопам закладнікаў у Маскве ў леташні кастрычнік. Аднак, горшая сытуацыя з свабодаю слова на тэрыторыі былога Савецкага Зьвязу, на думку арганізацыі, назіраецца ў Беларусі й Туркмэністане. У траўні леташнега году CPJ занёс Беларусь у сьпіс дзесяці краінаў сьвету, дзе сытуацыя з свабодай слова найгоршая.
Прирост потребительских цен в Беларуси за первые две недели марта 2003 года составил 1,5% против 1,6% за аналогичный период в феврале, сообщили "Интерфаксу" в правительстве.
Беларусь хацела б атрымаць ад Расеі крэдыт у памеры да 300 млн. даляраў для забесьпячэньня ўвядзеньня з 1 студзеня 2005 году расейскага рубля ў якасьці адзінага плацёжнага сродку саюзнае дзяржавы дзьвюх краінаў. Як паведаміла дасьведчаная крыніца ў афіцыйных беларускіх колах, гэтае пытаньне прэм’ер-міністра Беларусі Генадзь Навіцкі намерваецца падняць у сераду, у час сустрэчы з кіраўніком расейскага ўраду Міхаілам Касьянавым.
Да 1 красавіка, як было заплянавана на лютаўскай нарадзе ў першага намесьніка прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага, у рэспубліканскі Савет міністраў павінен быў паступіць бізнэс-плян, “які прадугледжвае перадачу ў доўгатэрміновую арэнду, а пасьля выкуп кампаніяй “Ітэра-Бел” 60 сацыяльных аптэк” (у тым ліку 15 аптэк у сталіцы Беларусі). Яго даручалася падрыхтаваць адмысловай групе, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Мінэканомікі й кампаніі “Итера”. Паводле “БДГ”, некалькі дзён таму Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што лічыць несвоечасовым пытаньне аб перадачы дзяржаўных аптэк кампаніі “Итера”. Асноўная прычына, названая міністрам аховы здароўя Людмілай Пастаялкай, у тым, што яшчэ не распрацаваны механізм доўгатэрміновай арэнды.
31 сакавіка ў расейскіх СМІ зьявіліся спасылкі на словы А.Кочатава аб закрыцьці "берасьцейскага праекту" ў сувязі з заплянаваным рэфармаваньнем "Белдзяржхарчпрамам” беларускай броварнай галіны. Прэзыдэнту Маскоўскага піва-безалкагольнага камбінату (МПБК) "Очаково" Аляксею Кочатаву давялося аб’явіць, што ён зусім не адмаўляецца ад інвэстыцыяў у беларускую броварную прамысловасьць. Як паведаміў А.Кочатаў, “сытуацыя ў Беларусі зараз такая, што мы ня можам рабіць канкрэтных крокаў”. “Мы не атрымалі афіцыйнай адмовы ад уладаў Беларусі, таму нашыя дамоўленасьці зь беларускімі партнэрамі застаюцца ў сіле. Мы не адмаўляемся ад берасьцейскага праекту і спадзяемся, што сытуацыя зьменіцца”, - заявіў прэзыдэнт МПБК "Очаково".
З 1 красавіка Беларусь уводзіць дадатковыя меры па ўпарадкаваньні звароту соладавага піва, якое ўвозіцца на тэрыторыю краіны зь дзяржаваў ЭўраАзЭЗ. Такое рашэньне ўрад Беларусі прыняў напярэдадні, нягледзячы на рашэньне аб адмене мытнага кантролю й мытнага афармленьня тавараў сярод дзяржаваў-сябраў ЭўрАзЭз.
Калі адкінуць эмоцыі, то самае галоўнае ў жыцьці – дах над галавой і харчы. Калі няма гэтага – нічога ня будзе. Ні здароўя, ні добрага настрою, ні посьпехаў, як казалі раней, у працоўным і асабістым жыцьці. Чалавек без кватэры – бомж.
Жыльлёвае будаўніцтва павінна стаць у бліжэйшыя гады аб’ектам прыярытэтнага фінансаваньня й пільнай увагі дзяржавы.
(З тэзаў праграмы кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі, 1994 г.)
Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, на 1 лютага іх налічвалася 5635, ці 48,6% ад агульнай колькасьці прадпрыемстваў. Найбольшая ўдзельная вага прадпрыемстваў Магілёўскай вобласьці – 60,2%.
Нягледзячы на тое, што недзяржаўны сэктар эканомікі ў Беларусі “прапісаўся” ўжо больш за дзесяць гадоў таму, улады й прыватнікі так і не навучыліся, як муж з жонкай у добрай сям’і, глядзець у адзін бок. Менавіта таму апошнім, каб іх заўважылі, а меркаваньне пачулі, даводзіцца прыбягаць да такіх скрайніх мераў, як, напрыклад, сёньняшняе аднадзённае спыненьне працы з адначасовай няўплатай падаткаў.