Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
На мяжы гонару
14:42, 08/04/2003

Он опять попытался собрать свою волю,
снова начать счет земного времени,
возродить в себе музыку, любую,
какая вспомнилась бы теперь…
Владимир Орлов, «Альтист Данилов»


Цікава, калі гучыць беларускі гімн, вы сябе адчуваеце як і я? Вы таксама ня ведаеце словаў? Я ня ведаю. Калі сумленна, то і ведаць не хачу. Не хачу таму, што ўпэўнены, -- пройдзе нейкі час і будзе новы гімн – той, словы якога я захачу вывучыць. Зь сьцягам будзе тая самая гісторыя, -- вельмі цяжка любіць спалучэньне кумачовага з балотна-зялёным. І дзецям немагчыма патлумачыць, чаму ён такі дзіўны. Хочацца абсалютна іншага: гледзячы як лунае бел-чырвона-белы, пакласьці руку на сэрца і сьпяваць “Магутны Божа”. Вельмі хочацца.

 ПАЛIТЫКА 

Астатнія тыраны пакуль на волі
12:05, 08/04/2003, Арыен Нэер, прэзыдэнт Інстытута «Адкрытае грамадзтва»

У той час, як у фокусе міжнароднай увагі па-ранейшаму застаецца Ірак, іншыя дэспаты, карыстаючыся гэтым, распраўляюцца з уласнай апазыцыяй: рэальнай і ўяўнай. У Зімбабвэ, Кубе і Беларусі кідаюць у турмы незалежных журналістаў, лідэраў апазыцыі й праваабаронцаў. Адсутнасьць пабочных вачэй надала дзёрзкасьці лідэрам рэжымаў-ізгояў, якія ўсьведамляюць, што іх дзеяньні не справакуюць істотнага міжнароднага рэзанансу.

Паляваньне за архівамі пачалося
11:57, 08/04/2003, Самюэль Гардаз, Ларан Ніколе, «Le Temps», (Швайцарыя)

У Іраку разгортваецца “вайна ўнутры вайны” – нябачная, таемная і, вядома, яна адмаўляецца яе галоўнымі ўдзельнікамі. Размова ідзе пра тую гонку, якую вядуць у асаджаным Багдадзе амэрыканскія, расейскія, брытанскія, французкія, германскія і многія іншыя агенты, каб абясшкодзіць у свіх інтарэсах схаваную ў нетрах ірацкай сталіцы бомбу запаволенага дзеяньня – архівы Садама Хусэйна.

Працягваецца ціск уладаў на «Новую газету Сморгони»
11:57, 08/04/2003

Раённая пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджаньне фермерскай гаспадарцы “Колас”, якае ўжо месяц выдае “Новую газету Сморгони”. Пракуратура лічыць, што гаспадарка выдае газэту незаконна, нягледзячы на тое, што яна мае адпаведную ліцэнзію. У сваю чаргу падаткавая інспэкцыя палічыла даход ад выданьня газэты незаконным і распачала адміністратыўную справу супраць “Коласа”. Раённае прадпрыемства “Белсаюздруку” адмаўляецца заключыць з гаспадаркаю “Колас” дамову на распаўсюд. А супрацоўнікі міліцыі рэгулярна перасьледуюць распаўсюджвальнікаў “Новой газеты Сморгони”.

Сябры АГП падвяргаюцца прэсінгу
11:53, 08/04/2003

Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) абвінавачвае ўлады ў аказаньні ціску на сябраў партыі. “Цягам двух месяцаў амаль сорак сябраў АГП падвяргаюцца прэсінгу з боку падаткавай інспэкцыі”, -- гаворыцца ў заяве кіраўніцтва партыі. Гэтая кампанія, адзначаецца ў дакумэнце, “санкцыянаваная на палітычным узроўні з мэтаю псыхалягічнага ціску на людзей, якія прынялі рашэньне ахвяраваць асабістыя сродкі на дзейнасьць партыі”. “Ад сябраў АГП патрабуюць зьвесткі аб іх фінансавых справах шасьцігадовай даўніны, шматлікія даведкі”, - паведамляе АГП.

Абрабаваная кватэра кіраўніка Наваполацкай рады Партыі БНФ
11:51, 08/04/2003

Як стала вядома БелаПАН, 4 красавіка невядомыя ўзламалі кватэру дэпутата Наваполацкага гарадзкога савету, старшыні мясцовай рады партыі БНФ Васіля Галавацкіх. Узлом адбыўся ў першай палове дня. Невядомыя асобы выламілі замок на ўваходных дзьвярах, пашкодзілі мэблю. З кватэры, аднак, нічога не было скрадзена. Невядомыя толькі раскідалі дакумэнты і вывернулі на падлогу скрыні з шафаў.

Апошняя надзея Садама
11:47, 08/04/2003, «Известия»

Напярэдадні вырашальных баёў за Багдад Садам Хусэйн адмовіў у даверы Рэспубліканскай гвардыі (дакладней, рэшткам гвардыі) і даў загад адвесьці яе дывізіі ад сталіцы. Абараняць горад было даручана двум структурам. Першая -- гэта “залатая дывізія” Адмысловай Рэспубліканскай гвардыі колькасьцю 15 тысячаў чалавек (у яе чатырох брыгадах служаць адмыслова адабраныя прэзыдэнтам жаўнеры зь яго роднага гораду Тыкрыт). Другая – гэта “Федаіны Садама”, дабраахвотніцкая міліцыя, якая з усіх ірацкіх частак пакуль праявіла сябе найбольш пасьпяхова.

У камерах спэцпрыёмніку засталося чацьвёра палітычных вязьняў
10:46, 08/04/2003

У спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку застаюцца чацьвёра палітвязьняў -- актывісты руху супраціву ЗУБР Любоў Кучынская і Яўген Афнагель, актывіст Партыі БНФ Уладзімер Кішкурна і старшыня Страйкаму прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь Валеры Леванеўскі. 7 красавіка на свабоду выйшлі Вячаслаў Сіўчык і Зьміцер Філіповіч. Зьміцер Філіповіч адбываў арышт другі раз запар. Першы раз яго арыштавалі на сем сутак у судзе Савецкага раёну Менску за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці 14 лютага, у Дзень Сьвятога Валянціна. Другі раз Зьмітра разам зь Вячаславам Сіўчыкам затрымалі амапаўцы ў час “зачысткі” 23 сакавіка. У судзе Ленінскага раёну іх асудзілі да 15 сутак арышту кожнага. У Вячаслава Сіўчыка гэта ўжо адзінаццатая “адсідка”.

ЗША абяцаюць Лукашэнку лёс Мілошавіча
10:43, 08/04/2003, Вольга Мазаева, «Независимая газета»

Кангрэс ЗША разглядае магчымасьць прымяненьня санкцыяў супраць беларускага лідэра. Адпаведны законапраект называецца “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” і прадугледжвае 40 млн. даляраў для беларускай апазыцыі, а таксама агучваньне зьвестак аб асабістых капіталах Аляксандра Лукашэнкі і фактаў незаконнага гандлю беларускай зброяй. Зараз дакумэнт разглядаецца абедзьвюма палатамі амэрыканскага кангрэсу і ў бліжэйшыя месяцы можа быць падпісаны прэзыдэнтам ЗША. “Калі Лукашэнка не пачне будаваць дэмакратыю, яго лёс будзе такім самым, як у Мілошавіча”, -- паабяцаў амэрыканскі кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт.

У якім ведамстве служыць Дзьмітры Партон?
10:42, 08/04/2003

“Белорусская газета” ў апошнім нумары апублікавала рэакцыю прэс-сакратара Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Дзьмітры Партона на інтэрвію каардынатара грамадзянскай ініцыятывы "Хартыя’97" Зьмітра Бандарэнкі. Дадзенае інтэрвію было апублікаванае на вэб-сайце "Хартыі" 4 красавіка пад назваю “Зьміцер Бандарэнка: У Беларусі складваецца рэвалюцыйная сытуацыя”. Партон паспрабаваў абвергнуць сьцьверджаньне праваабаронцы аб неверагодных тэмпах росту злачыннасьці ў краіне. “Наконт росту злачыннасьці, што тут камэнтаваць? Сьмешна ўсё гэта слухаць. У нас нядаўна ў “Советской Белоруссии” былі апублікаваныя дадзеныя, якія да гэтага ніколі нідзе не зьяўляліся, - дыяграмы росту і г.д. Які сэнс нам даказваць, што мы не дурні пасьля нейкіх сьмешных заяваў? У рэшце рэшт, можна рэальна паглядзець, што робіцца на вуліцах, на побытавым узроўні, і ўжо скласьці меркаваньне, захлынула нас злачыннасьць ці не захлынула. Вядома, я гэтыя заявы абвяргаю... Што тычыцца цяжкіх злачынстваў, ніякага перабольшваньня няма. Наадварот, павялічылася іх раскрыцьцё. Па забойствах яно даходзіць да 90%. Па гвалтаваньнях - да 100%. Ну а сярэдняе раскрыцьцё злачынстваў складае каля 60%. Так што ніякага валу, ніякага “росту неверагоднымі тэмпамі” няма..”, -- заявіў Партон. Аднак нам уяўляецца неяк інакш...

Зброя ў абмен на гарбату. Дзе грошы?
10:37, 08/04/2003, Сяргей Аніська, «Народная воля»

Няма нічога таемнага, каб ня стала відавочным. Менавіта так гучыць біблейская мудрасьць. Гэта ў больша ступені адносіцца і да такой далікатнай сфэры, якой зьяўляецца гандаль зброяй. Нягледзячы на завесу сакрэтнасьці, стала ўсё ж такі вядома, што беларуская зброя знаходзіцца на ўзбраеньні войска Рэспублікі Турцыя.

Лежачы на канапе, свабодным ня станеш!
10:36, 08/04/2003, Валеры Шчукін, «Народная воля»

4 красавіка “палата прадстаўнікоў” прыняла новы закон аб масавых мерапрыемствах, які паступіў з “чырвонага дома”: за – 73, супраць -- 5. Абмеркаваньне заняла трошкі больш за паўгадзіны. Затое альтэрнатыўны законапраект “дэпутата” Валеры Фралова абмяркоўвалі ў два разы болей.

МЧС Беларусі гатовае наладзіць дастаўку гуманітарнай дапамогі ў Ірак
10:35, 08/04/2003

Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі наладзіць дастаўку гуманітарнай дапамогі ў Ірак. Як паведамілі БЕЛТА ў МЧС, перш за ўсё гэта будуць харчы, мэдыкамэнты, коўдры, а таксама сыстэмы аўтаномнага жыцьцязабесьпячэньня. Паводле начальніка кіраваньня МЧС Віктара Цішчанкі, найлепшы спосаб дастаўкі гуманітаранага грузу – паветраны, пра што прайшлі перамовы з кампаніяй “Трансавиаэкспорт”. Спэцыялістам МЧС Беларусі спатрэбіцца тры дні на падрыхтоўку груза да адпраўкі. Аднак да гэтага часу не паступіла афіцыйнага запыту ірацкага боку аб дапамозе.

Вайскоўцы ЗША ахоўваюць мір ва ўсім сьвеце
10:34, 08/04/2003, Томас Уідынгтан, «The Observer» (Вялікабрытанія)

Амэрыка з ашаламляльнай хуткасьцю амаль дасягнула трыюмфу ў Іраку. І, верагоднее за ўсё, амэрыканскія войскі застануцца ў Іраку на бліжэйшыя месяцы ці нават на гады. Такім чынам, Ірак папоўніць ўнушальны сьпіс краінаў, у якіх амэрыканская ўлада непасрэдна падмацоўваецца яе ж вайсковай магутнасьцю.

Мувафак Фатухі: «Мы ня будзем вяртаць пазыкі ранейшага рэжыму»
10:32, 08/04/2003, фота NEWSRU.com

Такія краіны, як Расея, Украіна і Беларусь былі сябрамі Хусэйна, і новы ўрад Іраку ня будзе вяртаць ім пазыкі. Такую заяву зрабіў Мувафак Фатухі, адзін зь лідэраў Ірацкага нацыянальнага кангрэсу, апазыцыйнага рэжыму Садама Хусэйна ў інтэрвію газэце «Известия». «Усе гэтыя краіны былі сябрамі Садама. Яны яго падтрымлівалі. Так што ніхто ім пазыкі вяртаць ня будзе. Яны яму пастаўлялі зброю. Няхай і разьбіраюцца з Садамам», -- кажа Фатухі. І дадае, што іракцы з павагаю ставяцца да Расеі, але, на жаль, сёньняшняя палітыка Масквы накіраваная супраць ірацкага народа. Фатухі прызнае, што Расея ўклала грошы ў нафтавы сэктар Іраку, і ніхто не зьбіраецца проста ўзяць і выкрэсьліць яе зь сьпісу партнэраў краіны. Аднак пасьля зьвяржэньня Садама адносіны з Іракам трэба будзе аднаўляць на новай аснове, лічыць ён.

Удакладненьне
10:18, 08/04/2003

У матэрыяле «Зьміцер Бандарэнка: У Беларусі складваецца рэвалюцыйная сытуацыя», опублікаваным на вэб-сайце "Хартыі" 4 красавіка 2003 году, была дапушчаная недакладнасьць. Фразу «Народны марш стаў самай пасьпяховай акцыяй апазыцыі за апошнія некалькі гадоў» варта чытаць як «Народны марш стаў самай пасьпяховай акцыяй апазыцыі за апошні год» . Прыносім свае прабачэньні.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Спынены і «Афанасий»
15:07, 08/04/2003


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

22 красавіка пачнецца суд над Міхаілам Лявонавым
13:33, 08/04/2003

22 красавіка ў Вярхоўным судзе пачнецца працэс над былым дырэктарам Менскага трактарнага заводу Міхаілам Лявонавым. Яго арыштавалі ў студзені 2002 году ў цягніку “Менск-Масква”. Сьледзтва падазравала, што Лявонаў спрабаваў зьбегчы зь Беларусі, але сам ён сьцвярджаў, што ехаў на лячэньне. Лявонава абвінавачваюць у крадзяжы дзяржаўных грошай і атрыманьні хабару – нібыта б на яго рахунках у нямецкіх банках было больш за 17 мільёнаў даляраў. Так, у прыватнасьці, заяўляў пра свайго былога “пратэжэ” Аляксандар Лукашэнка. Вядома, што Міхаіл Лявонаў гэтыя абвінавачваньні абвяргае і віноўным сябе не вызнае.

Прыватызацыя «Белтэлекаму» пачнецца не раней за 2007 год
13:31, 08/04/2003

Намесьнік міністра сувязі Анатоль Будай заявіў, што ўрад краіны ў 2007 годзе пачне працэс прыватызацыі буйнейшай дзяржаўнай тэлекамунікацыйнай кампаніі “Белтэлекам”. Падштурхнуць улады заявіць аб прыватызацыі дзяржаўнай манаполіі здолела толькі другая заява – аб намеры краіны ўступіць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю.

Завадзкі раён – лідэр падлеткавай злачыннасьці сталіцы
13:31, 08/04/2003, Агенцтва `Минск - Новости`

Найбольшая колькасьць злачынстваў, якія зьдзяйсьняюцца ў Менску падлеткамі ва ўзоросьце да 18 гадоў, адзначана ў Завадзкім раёне сталіцы. У першым кварталі сёлетняга году супрацоўнікамі РУУС раскрыта 68 крымінальных злачынстваў, віноўнымі ў якіх апынуліся непаўнагадовыя. Зь іх 13 чалавек парушылі закон не адзін раз.

У Магілёўскай вобласьці пазыка па заробку складае 3,8 мільярды рублёў
11:45, 08/04/2003

Паводле апэратыўных дадзеных, сума запазычанасьці па заробнай плаце ў суб’ектах гаспадараньня Магілёўскай вобласьці складае 3,8 мільярды беларускіх рублёў. Пра гэта на традыцыйнай планёрцы ў аблвыканкаме паведаміла старшыня камітэту па працы й сацыяльнай абароне аблвыканкаму Ганна Апет. Паводле яе, аб’ём запазычанасьці да месяцовага фонду аплаты працы складае 6,3 адсоткі.

Замець прадзьмувае засекі радзімы
10:52, 08/04/2003, Юлія Шарова, «Белорусские новости»

Пагодныя катаклізмы могуць стаць сур’ёзнай праблемаю для беларускіх аграрнікаў. У першыя дні красавіка, калі значна пацяплела, ва ўсіх абласьцях краіны пачаўся вясновы сеў. Зараз зноў ўсталявалася халоднае надвор’е зь сьнегападамі, і да канца гэтага тыдня вяртаньня сапраўднай вясны сыноптыкі не прадказваюць. Спэцыялісты Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня пакуль не драматызуюць сытуацыю, але кажуць, што страты верагодныя.

Лукашэнка ўнёс дапаўненьні ў дэкрэт аб прыватызацыі
10:50, 08/04/2003

Аляксандар Лукашэнка выдаў дэкрэт №12 “Аб унясеньні дапаўненьня ў Дэкрэт прэзыдэнта ад 20 сакавіка 1998 году №3. Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, новым дэкрэтам адмяняецца забарона на адчуджэньне акцыяў, набытых грамадзянамі Беларусі ў дзяржавы за грашовыя сродкі на ільготных умовах на імянныя прыватызацыйныя чэкі “Маёмасьць”.

«Балтика» прыпыніла пастаўкі піва ў Беларусь
10:32, 08/04/2003

Расейская броварная кампанія «Балтика» прыпыніла экспарт піва ў Беларусь, паведамілі «Интерфаксу» ў панядзелак у прэс-службе кампаніі. Як патлумачылі суразмоўцы, такое рашэньне прынятае ў сувязі з пастановаю ўраду Беларусі №208 ад 19 лютага 2003 году, якое набрала моц 1 красавіка 2003 году.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: