Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Галяндзкае аддзяленне міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” зьвярнулася з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, у якім у чарговы раз выказала закляпочанасьць праблемаю палітычных зьнікненьняў у Беларусі. Праваабаронцы, у прыватнасьці, нагадалі Лукашэнку пра яго нядаўняе публічнае выказваньне датычнае былога амбасадара Беларусі ў Японіі Пятра Краўчанкі: “Я сказал нашим спецслужбам, простите за откровенность, похитить его и вернуть на родину”. На іх думку, гэтая фраза даказвае датычнасьць вышэйшых службовых асобаў Беларусі да выкраданьня апазыцыянэраў. Прапануем Вашай увазе тэкст ліста цалкам.
Аўтарытарны кіраўнік Беларусі адчувае небясьпеку. ЗША рыхтуюць “атаку на Беларусь”, заявіў перад беларускім “парлямэнтам” на гэтым тыдні палітык у ізаляцыі, які мае настальгію па савецкім часе. Добры сябра зрынутага дыктатара Садама Хусэйна, ён усё больш адчувае, як яго краіна, разам з Сырыяй, трапляе пад прыцэл ЗША, піша сёньня Der Stern (пераклад на сайце Inopressa.ru).
У апошні час улады і лукашэнкаўскія спэцслужбы ўзмацнілі рэпрэсіі супраць актывістаў нашага руху. Зуброў кідаюць у турмы, штрафуюць, выключаюць з унівэрсытэтаў, звальняюць з працы, зьбіваюць на вуліцах. Аднак гэта не прыносіць уладзе пажаданых вынікаў. Супрацоўнікі спэцслужбаў і іх прыхвастні перайшлі зараз да новых вычварных формаў псыхалягічнага ціску – маральнаму тэрору.
17 красавіка ў Жэневе на сэсіі Камісіі ААН па правох чалавека была прынятая рэзалюцыя аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. Гэтая рэзалюцыя была ўпершыню вынесеная на абмеркаваньне ў самым аўтарытэтным органе міжнароднай супольнасьці, і адразу ж атрымала падтрымку большасьці чальцоў Камісіі. Прапануем Вашай увазе тэкст рэзалюцыі ААН цалкам.
Няперададні вечарам каля ўласнага дому быў забіты дэпутат Дзярждумы Расеі, сустаршыня партыі “Либеральная Россия”, адзін з старэйшых лідэраў дэмакратычнага й праваабарончага руху ў Расеі Сяргей Мікалаевіч Юшанкоў. Забойцы ня знойдзеныя.
Канцы ў ваду? 11:57, 18/04/2003, Хведар Купрыянаў, «Народная воля»
З старонак незалежнай прэсы не зьнікаюць публікацыі пра ход расьсьледваньня крымінальных справаў па факце зьнікненьня Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага. Больш дакладна – аб прыпыненьні расьледваньня. У сувязі з гэтым карэспандэнт “Народнай волі” папрасіў жонку Ю.Захаранкі пракамэнтаваць дзеяньні праваахоўчых органаў.
Намесьніка старшыні Менскай абласной арганізацыі шматдзетных бацькоў Тэрэзу Ласоўскую звольнілі за ўдзел у Народным маршы “За лепшае жыцьцё!”. Кіраўніцтва арганізацыі паведаміла ёй, што яна звольненая за палітычныя погляды.
ЗША незадавальняе палітыка, якая праводзіцца Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта заявіў намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Стывен Пайфэр на тэлевізійнай прэс-канфэрэнцыі для групы журналістаў, якая прайшла ў Менску. Трэба адзначыць, што тэлемост прайшоў у той самы дзень, калі Лукашэнка выступіў з штогадовым зваротам да нацыянальнага “парлямэнту” і народу Беларусі, дзе, у прыватнасьці, казаў пра сваю гатоўнасьць, нягледзячы на разыходжаньні, “дамаўляцца з Амэрыкай”.
Старшыня Канстытуцыйнага суда Рыгор Васілевіч лічыць, што грамадзяне Беларусі не гатовыя ўспрыняць ідэю адмены сьмяротнага пакараньня. Такую думку ён выказаў у час правядзеньня міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі “Дзейнасьць Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь ва ўмовах разьвіцьця і ўдасканаленьня нацыянальнага заканадаўства”, якая была праведзеная 17 красавіка ў гонар 80-ых угодак з дня заснаваньня Вярхоўнага суда Беларусі. Паводле Г.Васілевіча, “мы павінны дастаткова асьцярожна апеляваць да міжнародных стандартаў. Напрыклад, нашае насельніцтва не гатовае пакуль прыняць ідэю аб забароне сьмяротнага пакараньня”. Аднак, на думку старшыні КС, “у бліжэйшы час мы павінны прыйсьці да рашэньня гэтага пытаньня”.
З 8 па 11 чэрвеня ў Дубліне будзе праходзіць 56-ы штогадовы ўсясьветны газэтны кангрэс, арганізаваны Усясьветнай асацыяцыяй газэтнай журналістыкі (World Association of Newspapers -- WAN). Як мяркуецца, ён зьбярэ больш за тысячы экспэртаў па сродках масавай інфармацыі з усяго сьвету, піша "Irish Examiner".
Доўгая вайна 10:49, 18/04/2003, Джэймс Вулсі, экс-дырэктар Цэнтральнага выведнага кіраўніцтва ЗША, The Wall Street Journal
Хутка пасьля 11 верасьня прафэсар Эліёт Коэн прымяніў выраз “чацьвёртая сусьветная вайна”, каб апісваць нашу цяперашнюю барацьбу супраць тэрарызму і махлярскіх рэжымаў (“халодную вайну” сп.Коэн называе “трэцяй сусьветнай вайной”). На старонках гэтага выданьня ён сьцьвярджаў, што нашая цяперашняя вайна можа ў значнай меры быць падобнай на “халодую вайну” – і патрабаваць ад нас доўгіх і сур’ёзных намаганьняў, а таксама нанясеньня паразы таталітарнай ідэалёгіі. Некаторыя асьмейваюць любыя такія паралелі і лічаць аналёгію з “халоднай вайной” прыцягнутай за вушы.
17 красавіка ў Жэневе на сэсіі Камісіі ААН па правох чалавека была прынятая рэзалюцыя аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. Гэтая рэзалюцыя ўпершыню вынесеная на абмеркаваньне ў самым аўтарытэтным органе міжнароднай супольнасьці, і адразу ж атрымала падтрымку большасьці чальцоў Камісіі. За прыняцьце рэзалюцыі прагаласавалі 23 дзяржавы, 14 былі супраць, 16 ўстрымаліся. «Прыняцьце рэзалюцыі Камісіяй ААН па правох чалавека ў Беларусі будзе мець вельмі сур’ёзныя наступствы, ня толькі палітычныя, але і эканамічныя. Урады дэмакратычных краінаў будуць абавязаныя ўлічваць гэтую рэзалюцыю ў сваіх адносінах зь Беларусьсю. Улічваць яе будуць і міжнародныя арганізацыі, у тым ліку фінансавыя й эканамічныя. Рэзалюцыя прадугледжвае дастаткова сур’ёзныя механізмы для кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, уключаючы механізмы адмысловых дакладчыкаў ААН», – лічыць міжнародны каардынатар грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97, былы намесьнік міністра замежных справаў Андрэй Саньнікаў.
Як стала вядома “БДГ”, суму, якая пераўзыходзіць дзённы заробак, вылічылі ў кошт “суботніка” ва ўсіх супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі. Напрыклад, бібліятэкар ІІ катэгорыі, які атрымоўвае з усімі “прэзыдэнцкімі” надбаўкамі 140 тыс. руб, недалічыўся пры атрыманьні авансу 8 тысячаў. Між тым, сам суботнік зь яго традыцыйным мыцьцём вакон і іншымі мерапрыемствамі ніхто не адмяняў.
Беларусь нязгодная з прынцыпамі эканамічнай інтэграцыі, прапанаванымі Расеяй, кошты сёлета занадта хутка расьці ня будуць, пэўныя посьпехі ў прыватызацыі буйных прадпрыемстваў зробленыя, заробкі павялічаць, а хуткае падвышэньне квартплаты не да месца. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка ў час свайго звароту да “парлямэнту”.
Канвэнцыя аб ахове інтарэсаў вытворцаў фанаграмаў, прынятая ў Жэневе 29 кастрычніка 1971 году, у чацьвер набрала моц у Беларусі. Пра гэта на брыфінгу ў Менску паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Місія тэхнічнай дапамогі Кіраваньня па грашова-крэдытных і валютных пытаньнях Міжнароднага валютнага фонду, накіраваная ў Беларусь і Расею для інспэкцыі працэсу стварэньня валютнага саюзу дзьвюх дзяржаваў, завяршыла сваю працу. Па просьбе Нацыянальнага банку Беларусі і Цэнтральнага банку Расеі місія наведала Менск і Маскву, яе прадстаўнікі сустрэліся з высокапастаўленымі чыноўнікамі цэнтральных банкаў, міністэрстваў фінансаў, эканомікі.
Сёньня пачаўся збор подпісаў рабочых ААТ “Полацк-Шкловалакно” пад лістом да прэзыдэнта канцэрну “Белнафтахім” Івану Бамбізе і генэральнага дырэктара свайго прадпрыемства Браніславу Сівому з патрабаваньнем падвысіць заробак работнікам прадпрыемства на 50%.
У Менску прайшлі беларуска-польскія консульскія кансультацыі, на якіх абмяркоўваліся ўмовы ўвядзеньня з 1 ліпеня візавага рэжыму паміж двума краінамі. Амбасада Польшчы ў Менску ўжо арэндавала дадатковыя паўтара паверхі для свайго консульскага аддзелу на вуліцы Крапоткіна, але штат супрацоўнікаў пакуль не пашырыла.