Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня, у час візыту ў грамадзкае аб’яднаньне “Ратуша”, амбасадар АБСЭ Эбэргард Хайкен заявіў, што АБСЭ будзе адсочваць справу па ліквідацыі гэтай арганізацыі. Асабіста Хайкен ня зможа прысутнічаць на судзе над “Ратушай”, які адбудзецца заўтра ў Гародні. Аднак ён запэўніў, што на працэс будзе дасланы назіральнік ад АБСЭ, паведамляе сайт www.hrodna.by
Моладзевае аб’яднаньне “Кола ініцыятыўнай моладзі” ня можа быць зарэгістраваным. На думку галоўнага спэцыяліста Гомельскага абласнога ўпраўленьня юстыцыі Тамары Стрыжнёвай, “сябры арганізацыі не зьбіраюцца быць законапаслухмянымі”.
Амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Грыгор’еў правёў сустрэчы з амбасадарам Кубы ў Расейскай Фэдэрацыі Хасэ Марці Марцінэсам. У час размовы з кубінскім дыпляматам 19 траўня бакі адзначылі пасьпяховасьць супрацоўніцтва ў рамках Руху недалучэньня і дамовіліся працягваць практыку прадастаўленьня ўзаемнай падтрымкі ў іншых міжнародных арганізацыях, такіх як Камісія па правох чалавека ААН, у прыватнасьці. Акрамя таго, як паведамляе “БДГ”, адбыўся зьмястоўны абмен думкамі адносна стану й пэрспэктываў сьветаўладкаваньня на сучасным этапе.
На пытаньне "Комсомольской правды в Беларуси", ці паедзе Аляксандар Лукашэнка на сьвяткаваньне 300-годзьдзя Санкт-Пецярбургу, прэс-сакратар Наталя Пяткевіч, адказала, што “пакуль складана сказаць канкрэтна. Гэтае пытаньне зараз прапрацоўваецца”. Паводле прэс-сакратара, запрашэньне на юбілей атрыманае. Магчыма, Лукашэнка адправіцца ў Піцер у канцы траўня.
Вечарам 20 траўня ў Горадні адбылася сустрэча амбасадара АБСЭ ў Беларусі Эбэрхарда Хайкена з журналістамі Паўлам Мажэйкам, Мікалаем Маркевічам і супрацоўнікамі закрытай уладамі газэты "Пагоня".
19 траўня ў Гамбургу беларускія журналісты атрымалі ўзнагароды нямецкага фонду "Zeit", прызначаныя для маладой прэсы Ўсходняй Эўропы. Ляўрэатамі сёлетняга году сталі газэта "Белорусский рынок" (Менск), "Свободный курс" (Барнаул), "Экспресс" (Львоў). Кожны ляўрэат узнагароджаны сумай у 40 тысячаў эўра як незалежныя высокаякасныя мэдыя, якія садзейнічаюць сваёй дзейнасьцю ўмацаваньню свабоды слова. Адмысловым прызам за мужнасьць быў узнагароджаны рэдактар закрытай уладамі гарадзенскай газэты “Пагоня” Мікалай Маркевіч.
Закон “Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у некаторыя законы па пытаньнях дзейнасьці палітычных партыяў і іншых грамадзкіх аб’яднаньняў”, прыняты ў першым чытаньні беларускім “парлямэнтам”, мае мэтай падоўжыць тэрмін кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. Такую думку выказалі “Известиям” у прэс-службе Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП).
Тэлеканал “Сталічная тэлевізія” стаў першым электронным сродкам масавай інфармацыі (СМІ), які прайшоў перарэгістрацыю. Як паведамілі “Интерфаксу” ў Міністэрстве інфармацыі, рашэньне аб перарэгістрацыі было прынятае на паседжаньні Дзяржаўнай камісіі па тэлерадыёчастотах пры Мінінфармацыі.
Рэдактар сатырычнай газэты “Навінкі” Павал Канавальчык пакараны штрафам на 100 базавых велічыняў — 1400000 рублёў (700 даляраў ЗША). Судзьдзя Маскоўскага раёну Менску Фалько палічыў, што адзін з "Навінкак" дыскрэдытуе гонар й годнасьць Аляксандра Лукашэнкі. Спрэчны матэрыял прысьвячаецца прыняцьцю “палаты прадстаўнікоў” у Парлямэнцкую асамблею АБСЭ.
У часе сутрэчы іранскай мытнай дэлегацыі на чале з намесьнікам генэральнага дырэктара дэпартамэнту міжнароднага супрацоўніцтва мытні Ірану з намесьнікам кіраўніка мытнай службы Беларусі разглядаліся пытаньні разьвіцьця й пашырэньня супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі ў вобласьці мытні.
Чакаецца, што 21 траўня на Гомельшчыну прыбудуць кіраўнікі акрэдытаваных у Беларусі дыпляматычных місіяў Нямеччыны, Францыі й Вялікабрытаніі. У час трохдзённай паездкі дыпляматы плянуюць наведаць Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалягічны запаведнік, а таксама Хойнікскі, Брагінскі і Чачэрынскі раёны, дзе плянуюць азнаёміцца з абстаноўкай на забруджаных тэрыторыях. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гомельскім аблвыканкаме, праграмаю візыту прадугледжаныя сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў, мясцовым насельніцтвам, мэдычнымі й пэдагагічнымі работнікамі, а таксама паездкі па адселеных вёсках.
Зінаіда Ганчар і Ірына Красоўская падалі скаргу ў суд на дзеяньні пракуратуры Менску за спыненьне справы пра выкраданьне Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Жонкі зьніклых не выключаюць, што ўрэшце зьвернуцца і ў адзін з эўрапейскіх судоў, дзе прымаюцца справы пра злачынствы супраць чалавецтва.
Сегодня в Беларуси истекает срок приема заявок на участие в приватизации крупных предприятий нефтехимии - "Нафтана", "Полимира", "Азота" и "Химволокна". Конкурсы по продаже госпакетов этих компаний намечены на 4 - 5 июня. Российские нефтяные компании - наиболее реальные претенденты на покупку белорусских активов - относятся к предстоящим торгам скептически и пока не подтверждают своего участия в конкурсах.
Городок чист, но беден отчаянно. Ни тебе домов “новых» белорусов, ни хорошо отремонтированных зданий властных структур, даже в кабинете председателя райисполкома подтеки на потолке. И что коренным образом отличает этот районный центр от таких же на Гродненщине и Брестщине - тюльпаны яркими пятнами не бросаются в глаза - перед домами почти нет палисадников - не заведено. Эти места судьба не щадила. В Великую Отечественную войну здесь девять месяцев стоял фронт, оставив после себя пепелища и братские могилы. До войны в районе было почти 50 тысяч населения, сегодня осталось 20 тысяч. В самом Лиозно живет семь с половиной тысяч человек. Точнее сказать, пытаются выжить.
У панядзелак, 19 траўня, чырвона-зялёныя гальштукі ў Пінску апранулі адразу больш за 800 дзяцей. Цікава, што задоўга да ўрачыстага моманту прысьвячэньня дзецей паабяцалі пакатаць на каруселях усяго за 100 рублёў. Ва ўсе астатнія дні такое задавальненьне каштуе 800 рублёў. Зараз за гэтую суму можна будзе пракаціцца на васьмі атракцыёнах. Невядома, ці паўплывала такая спакуса на колькасьць жадаючых апрануць гальштукі, але ў гарадзкі парк культуры й адпачынку новая піянэрыя ішла зь песьняй “Взвейтесь кострами синие ночи, мы пионеры - дети рабочих”. Работнікі парку, якія абслугоўвалі ў гэты дзень атракцыёны, кажуць, што піянэрскае сьвята ім яшчэ давядзецца адпрацоўваць. Шчодрую ільготу піянэрам падаравалі мясцовыя ўлады. Парк грошай ня мае і нават новы сэзон пачаў непадрыхтаваным. Атракцыёны шмат гадоў ня бачылі сьвежай фарбы.
У Беларусі ідзе падпіска на газэты й часопісы на другое паўгодзьдзе 2003 году. У параўнаньні з першым паўгодзьдзем сёлетнега году павялічыўся кошт беларускіх і расейскіх друкаваных СМІ, аднак многія газэты пакінулі падпісныя кошты на ранейшым узроўні.
Работнікі Асьвейскай школы-інтэрнату Верхнедзьвінскага раёну накіравалі лісты Аляксандру Лукашэнку, міністру адукацыі Беларусі Пятру Брыгадзіну й старшыні Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімеру Андрэйчанку, у якіх выказваюць сваю закляпочанасьць адносна заплянаванага ўлетку 2003 году закрыцьця школы-інтэрнату.
Паводле дадзеных, атрыманых БелаПАН у Міністэрстве статыстыкі і аналізу, за першы два тыдні траўня кошты ў Беларусі вырасьлі на 0,7 адсоткі (за першы - на 0,6, за другі - на 0,1).
Для параўнаньня: за першыя два тыдні красавіка кошты павялічыліся на 1,5 адсоткі, за першыя два тыдні траўня 2002 году - на 0,9.
Каб пасьпець да верасьня добраўпарадкаваць Пружаны, будаўнiкам загадалі працаваць круглыя суткi. Мiж тым падрыхтоўка да будучых “Дажынак” ужо зараз прыносiць мясцовым жыхарам шмат непрыемнасьцяў.
Пракуратура Пінскага раёну распачала выдачу прадпісаньняў індывідуальным прадпрымальнікам, якія ня выплаціцлі страхавыя ўнёскі ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Як стала вядома расейскай газэце "Время новостей", дзяржаўная кампанія "Роснефть" праявіла інтарэс да беларускай часткі актываў "Славнефти" – размова ідзе аб 42,5% акцыяў Мазырскага НПЗ.
Міні-завод па перапрацоўцы нафты мяркуецца пабудаваць у Мозыры. Пра гэта паведаміў у аўторак “Интерфаксу” генэральны дырэктар Мозырскага нафтаперапрацоўчага заводу (НПЗ) Анатоль Купрыянаў.
Паводле дадзеных беларускага ўраду, з пачатку бягучага году прадпрыемствамі прыдарожнага сэрвісу было прададзена тавараў і аказана паслугаў на 28 мільёнаў даляраў ЗША. Пры гэтым адмыслоўцы прызнаюць, што яшчэ больш канвэртуемай валюты “праехала міма”. Пра гэта ішла гаворка на паседжаньні Савету міністраў.
Добры дзень, газэта "Народная воля"! Піша вам удзельнік вайны, інвалід I групы Міхаіл Харытонавіч Саўчанка. Мне 78 гадоў. Пішу з надзеяй, што вы мяне зразумееце і падзеліце маё гора.
У цэнтральным офісе ААТ «Газпром» 20 траўня адбылася сутрэча старшыні кіраўніцтва «Газпрома» Аляксея Мілера і амбасадара РФ у Беларусі Аляксандра Блохіна. Як паведамляе прэс-служба газавага холдынгу, бакі абмеркавалі бягучы стан й пэрспэктывы супрацоўніцтва паміж Расеяй й Беларусьсю ў газавай сфэры. Абмяркоўваліся пытаньні балянсу паставак расейскага газу ў Беларусь, бягучых плацяжоў за газ, удзел «Газпрому» ў прыватызацыі «Белтрансгаза».