Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У iнтэрвію прэзыдэнта РБ беларускiм тэлеканалам 30 чэрвеня прагучала пытаньне: што для вас азначае суверэнiтэт? Паслухаўшы адказ Аляксандра Рыгоравiча, я стаў разважаць: а што асабiста для мяне азначае гэтае жыцьцёва важнае пытаньне? Мае думкi такiя.
Доступ да дэпутатў “палаты прадстаўнікоў” Беларусі ўскладняецца. З 1 верасьня памочнікі дэпутатаў будуць падзеленыя на тых, каму дазволена ўваходзіць у парлямэнт і тых, каму забаронена. Адпаведныя сьпісы ўжо рыхтуюцца.
Слуханні Міжнароднага трыбуналу для былой Югаславіі па справе былога югаслаўскага лідэра Слабадана Мілошавіча прыпыненыя да канца тыдня, што зьвязана з станам яго здароўя. Працэс адновіцца 25 жніўня пасьля летніх вакацыяў самога Гаагскага трыбуналу, якія пачынаюцца ў наступны панядзелак, перадае ИТАР-ТАСС. Слуханьні па справе Слабадана Мілошавіча былі адкладзеныя ў панядзелак у сувязі з пагаршэньнем яго стану. Былы югаслаўскі лідэр пакутуе на высокі артэрыяльны ціск.
Аляксандар Лукашэнка 1 жніўня правядзе прэс-канфэрэнцыю для прадстаўнікоў расейскіх сродкаў масавай інфармацыі. Прэс-канфэрэнцыя пройдзе ў цэнтральнай працоўнай рэзыдэнцыі прэзыдэнта. Для ўдзелу ў сустрэчы з кіраўніком дзяржавы ў Менск прыбываюць больш за 70 журналістаў з друкаваных, этырных і электронных СМІ з амаль 30 суб’ектаў фэдэрацыі, паведамілі БелТА ў прэс-службе прэзыдэнта.
Падобна на тое, што на практычна чысты дагэтуль небасхіл узаемаадносінаў офісу АБСЭ ў Менску й беларускіх уладаў пачынаюць нацягваццца першыя хмаркі. Як паведамілі недзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, “рэалізацыя праектаў, зьвязаных з праблемамі мясцовага самакіраваньня й ўдасканаленьня выбарчай сыстэмы, адкладаецца”. Паводле супрацоўнікаў офісу, праз адсутнасьць ухваленьня прэзыдэнцкай адміністрацыі не адбыўся заплянаваны на ліпень сэмінар па выбарчым заканадаўстве. Раней сарвалася паездка ў Польшчу прадстаўнікоў органаў кіраваньня й грамадзкіх аб’яднаньняў з усіх беларускіх рэгіёнаў у рамках праекту па мясцовым самакіраваньні. І хаця надзеі на тое, што гэтыя мерапрыемствы ўсё ж такі ўдасца правесьці пазьней, яшчэ ёсьць, сам факт падаецца дастаткова паказальным.
“Піцерскім” падабаецца Лукашэнка. Так лічыць вядомы палітоляг Марк Урнаў, які заявіў у інтэрвію «Газете.Ru», што ўсе намаганьні так званай “піцерскай групы” з атачэньня Ўладзімера Пуціна па перагляду вынікаў прыватызацыі ў Расеі нацэленыя на ўсталяваньне ў краіне такіх самых парадкаў, якія Лукашэнка практыкуе ў Беларусі.
Зьвярнуцца ў “Народную волю” мяне прымусіла абурэньне адной публікацыяй. Адкрыў я нашую лёзьненскую раённую газэту “Сьцяг перамогі” за 3 чэрвеня 2003 году і зьдзівіўся, калі ўбачыў у беларускамоўным выданьні матэрыял на расейскай мове. Гэта была перадрукоўка калектыўнага ліста з газэты “Советская Россия" от 24.05.2003 г. Назва газэты і яе зьмест пераканалі мяне ў тым, што яна абслугоўвае камуністаў. Мяркую, што хтосьці з нашага раённага начальства з суседняй Смаленшчыны прачытаў “Советскую Россию" і загадаў рэдактару “Сьцяга перамогі” перадрукаваць ліст, выгодны для беларускіх уладаў.
Некалькі дзесяцігодзьдзяў нічога не заставалася незаўважаным у расейскіх шматкватэрных дамох і дварох. У КДБ былі сакрэтныя інфарматары у кожным будынку, і калі сусед падаваўся падазроным – паўночныя госьці, пьяныя выказваньні супраць начальства – то хтосьці адразу здымаў тэлефонную слухаўку. Ад даносу стукача да атрыманьня статуса “ворага народа” чалавека аддзяляла небясьпечна тонкая мяжа. Толькі пасьля 1991 году, калі спэцслужбы пазбавіліся ад шматмільённай арміі інфарматараў, расейцы змаглі вызваліцца ад цікаўнага погляду ўладаў.
У камэнтары аглядальніка Le Figaro Лор Мандэвіль, апублікаваным пад назвай “Незаўважнае прыручэньне расейскай прэсы”, адзначаецца: “Гэта падобна да кліматычных зьменаў. Незразумелы стан духу, на першы погляд не заўсёды заўважны. Але для любога назіральніка, хоць трошкі знаёмага з расейскай рэчаіснасьцю, ужо зразумела: Расея імкліва разьвітваецца з тым, што можа лічыцца адным з галоўных дасягненьняў ельцынскага пэрыяду: незалежнасьцю сваіх СМІ і іх функцыяй супрацьвагі ўлады”.
Жонка зьніклага бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і яе прадстаўнік Гары Паганяйла намерваліся 29 ліпеня перадаць шэраг гаспадарчых хадайніцтваў і дакумэнтаў па справе аб зьнікненьні палітыка Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага новаму сьледчаму пракуратуры Кухаронку С.Г, які вядзе гэтую справу пасьля нядаўняга аднаўленьня. Аднак сьледчы Кухаронак адмовіўся сустрэцца з Красоўскай у прысутнасьці Паганяйлы.
Днямі Аляксандар Лукашэнка правёў чарговыя кадравыя перастаноўкі ў вышэйшых органах улады краіны. Уладзімер Сямашка (кандыдатуру якога ў кулуарах прарочылі на пасаду прэм’ер-міністра) прызначаны на пасаду выканаўчага абавязкі першага віцэ-прэм’ера і вызвалены аб забавязкаў міністра энэргетыкі. В.а. міністра стаў 63-гадовы Эдуард Таўпянец. Пасада прэм’ера застаецца вакантнай. А былы кіраўнік ўраду Генадзь Навіцкі на экстрана сабраным Лукашэнкам паседжаньні парлямэнту быў абраны старшынём Савету Рэспублікі -- верхняй палаты. Аляксандар Вайтовіч, які займаў раней гэтую пасаду, вызвалены ад пасады, бо ён дасягнуў межавага ўзросту, вызначанага для чыноўнікаў. Згодна новаму Закону “Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь”, які набярэ моц як раз 25 чэрвеня, працаваць у органах дзяржкіравання можна толькі да 65 гадоў. У сянаце пагаворваюць, што закон прыняты пад канкрэтнага чалавека -- Вайтовіча. Напрыклад, яго калега Мікалай Чаргінец старэйшы за Вайтовіча на 2,5 месяцы, аднак ён заўсёды абараняе пазыцыю Лукашэнкі, а таму працягвае працаваць сэнатарам.
У Менску зноў прайшла сэрыя адставак і прызначэньняў. У панядзелак Аляксандар Лукашэнка прызначыў былога міністра энэргетыкі Ўладзімера Сямашку выконваючым абавязкі віцэ-прэм’ера, які курыруе паліўна-энэргетычны комплекс. Абавязкі самога міністра зараз выконвае былы яго першы намесьнік Эдуард Таўпянец. Статус выконваючых абавязкі захаваецца да таго часу, пакуль прызначэньні не зацьвердзіць парлямэнт.
29 лiпеня а 8.50 ранiцы каля 60 бацькоў i лiцэiстаў сабралiся каля дзьвярэй Менскага гарадзкога ўпраўленьня адукацыi на вул. Кiрава, 5. Яны ўтварылi жывы калiдор, празь якi мусiў праходзiць на працу кожны чыноўнiк. Бацькi й лiцэiсты трымалi плякаты з тэкстамi "Я люблю лiцэй", "Пакiньце нас у спакоi", партрэты Якуба Коласа, iмя якога носiць лiцэй.
Сваім зьяўленьнем у прайм-тайме на пакрыўджаным беларускімі ўладамі НТВ Аляксандар Лукашэнка зьбянтэжыў ня толькі менчукоў, але і масквічоў. Пра тое, наколькі натуральнай зьяўляецца рэакцыя тэлеканалу на высылку карэспандэнта й закрыцьцё карпункту, аглядальнік “Белорусской газеты”
высвятляў у журналіста расейскай службы Радыё “Свобода”, аўтара артыкулу “Праўда Лукашэнкі” для «политком.ru» Віталя ПОРТНІКАВА.
29 ліпеня 2003 году зойме ў гісторыі асаблівае месца. У нашай дзяржаве створаны прэцэдэнт: непрымяненьне тэрміну зыскавай даўнасьці пры высяленьні з жыльля. Крымінальны кодэкс не распаўсюджвае тэрміны зыскавай даўнасьці -- а гэта да 15 гадоў (арт.83 КК) – толькі на асобныя катэгорыі злачынстваў: супраць міру, супраць бясьпекі чалавецтва і ваенныя злачынствы. Такіх справаў, як міжнародны тэрарызм, генацыд, эксцыд, прымяненьне зброі масавага зьнішчэньня, адданьне загаду не пакідаць нікога жывым і г.д.
У менскім мэтро больш няма станцыі «Плошча Незалежнасьці». Замест яе ў цягніках цяпер абвяшчаюць «Плошча Леніна». Як сьцьвярджаюць прадстаўнікі Менскага мэтрапалітэну, станцыі «Плошча Незалежнасьці» афіцыйна ніколі не існавала.
Камісія па правох чалавека ААН распачала разгляд скаргі экс-рэктара Гомельскага дзяржаўнага мэдінстытута прафэсара Юрыя Бандажэўскага на вырак Вярхоўнага Суда РБ, якім ён у 2001 годзе быў прызнаны віноўным у хабарніцтве і асуджаны на 8 гадоў пазбаўленьня волі. Цягам году, а менавіта столькі доўжыцца працэдура разгляду скаргі, мы зможам нарэшце даведацца, наколькі віноўны Бандажэўскі.
Рэкамэндаваны Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь межавы ўзровень адсоткавых ставак па крэдытах у беларускіх рублях прывядзе да адтоку з банкаўскай сыстэмы дэпазытаў насельніцтва. Такую думку выказаў "Интерфаксу" экспэрт Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў Валеры Дашкевіч.
Урад Беларусі паведамляе, што ў 2004 годзе суадносіны сярэднямесячнага заробку работнікаў бюджэтнай сфэры й заробку ў народнай гаспадарцы павінны практычна зраўняцца. Сярэднемесячны заробак ў агуле па народнай гаспадарцы павінен скласьці $150 па курсу Нацбанка, а месячны заробак работнікаў бюджэтнай сфэры вырасьці да 145 даляраў.
Трывожнае сальда 14:44, 30/07/2003, Алесь Драбчук, «Народная Воля»
Ёсьць людзi, якiя сьцьвярджаюць, што сажа белая, а сьнег чорны. Яны ўпарта ня хочуць бачыць рэчаіснасьць такой, якая яна ёсьць. Вядома, за такой пазыцыяй праглядваюцца асабiстыя iнтарэсы. Вось людзi i выдаюць жаданае за сапраўднае. Нешта падобнае назiраецца ў сферы гандлю з Расеяй. Як толькi нi нахвальваюць некаторыя чыноўнiкi нашы гандлёвыя стасункi з усходняй суседкай! Маўляў, гэта прыярытэтны напрамак, толькi гандаль з Расiяй дае iмпульс нашай эканомiцы, што без яго мы наагул прапалi б. Да таго ж на Захадзе нас нiхто не чакае, нашы вырабы там непатрэбныя... Безумоўна, нiхто не супраць гандлю з Расеяй. Наадварот, яго варта пашыраць i разьвiваць. Расея -- наш галоўны эканамiчны партнёр, i беларуская эканомiка настолькi прывязана да яе, што калi на ўсходзе "чыхнуць", дык нас "затрасе". Але ж давайце глядзець на рэчы рэальна.
Ня так даўно “Народная воля” давала анонс новай рубрыкі “Фінансы: пытаньні і адказы”. Першай праявіла інтарэс да яе Сафія ГУЗОЎСКАЯ з Стаўбцоўскага раёну. Яе пытаньне: “Калі будуць кампэнсаваць грошы, укладзеныя ў Ашчадны банк былога СССР? І ці будуць кампэнсаваць іх наагул?”
Лічыцца, што існуе тры лёккія спосабы разарэньня: самы хуткі зь іх – скачкі, самы прыемны -- жанчыны, а самы надзейны -- сельская гаспадарка. Падобна, беларусы – народ грунтоўны -- абралі самы надзейны. І ў іх атрымалася!
Лукашэнка, як звальняў Навіцкага, заявіў, што трэба было б памяняць траціну ўраду. Калі лічыць віцэ-прэм’ераў, міністраў і старшынь розных структураў, якія ўваходзяць у Савмін (39 чалавек), то замене падлягае 13 чалавек. Прадстаўляючы пяць чалавек на “вылет”, мы разумеем, што кадравыя перасоўваньні ў Беларусі часта не зьвязаныя з вынікамі дзейнасьці падразьдзелу, які ачольвае той ці іншы чыноўнік. Паводле нашых ацэнак, у ратацыю па розных прычынах могуць трапіць кіраўнікі міністэрстваў інфармацыі, аховы здароўя, гандлю і адукацыі, не ўлічваючы галіновых канцэрнаў. Да раскладаньня кадравага пасьянсу засталося меней за два тыдні.
Распачатая крымінальная справа адносна дырэктара інстытута цепла- і масаабмену Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі, акадэміка Алега Мартыненкі. Пра гэта ў аўторак паведамілі ў Цэнтры інфармацыі і грамадзкіх сувязяў (ЦІГС) КДБ Беларусі.
За некалькі дзён да 25 ліпеня ля самай буйной беларускай мытні “Заходні Буг” назіраліся вялікія чэргі, якія даходзілі да двух кілёмэтраў. Складалі іх у асноўным расейцы, якія сьпяшаліся ўвезьці на радзіму іншамаркі да моманту падвышэньня пошлінаў. Што тычыцца грамадзянаў Беларусі, то іх у гэтай чарзе было мала. Тут выроўніваць стаўкі мытных плацяжоў для фізычных і юрыдычных асобаў на іншамаркі да 7 гадоў афіцыйна пакуль не зьбіраюцца. Хаця між нашымі краінамі ёсьць дамоўленасьці аб уніфікацыі заканадаўства ў мытнай сфэры. Аднак Беларусь, паводле прэс-сакратара ДМК Алены Халікавай, у адрозьненьне ад Расеі, не вырабляе ўласных легкавых аўтамабіляў, і таму “ўвядзеньне новых пошлінаў на патрыманыя “легкавушкі” прывяло б да пагаршэньня прававога становішча нашых грамадзянаў”.