Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністар сувязі выстаўляе патрабаваньні апэратарам мабільнай сувязі 10:55, 31/07/2003
Апэратары мабільнай сувязі Беларусі павінны да канца сёлетнега году забясьпечыць у поўным аб’ёме даступнасьць сувязі і яе якасьць на ўсёй тэрыторыі краіны, дзе існуе вострая неабходнасьць у камунікацыі. Такую заадчу паставіў сёньня міністар сувязі Беларусі Ўладзімер Ганчарэнка на калегіі міністэрства з удзелам кіраўніцтва сотавых кампаніяў, іх беларускіх заснавальнікаў, а таксама прадпрыемстваў паштовай і фіксаванай сувязі краіны. Паводле міністра, зараз зона дзеяньня сецяў сотавай сувязі ахоплівае абласныя і раённыя цэнтры, іх прыгарады, аднак існуе востры дэфіцыт сувязі ўздоўж транспартных калідораў, у сельскіх населеных пунктах, аддаленых ад райцэнтраў, а таксама на памежных пераходах, паведамляе “Интерфакс”.