Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску зноў адкрыюць карпункт НТВ? 10:47, 31/07/2003, Сяргей Маліноўскі, «КП в Беларуси»
Нават калі журналістам гэтага каналу дазволяць працаваць у Беларусі, яго былы кіраўнік Павал Селін застанецца пэрсонай нон-грата. Як стала вядома зь неафіцыйных крыніцаў, пасьля прамога этыру з Аляксандрам Лукашэнкам на НТВ, была дасягнутая вусная дамоўленасьць аб аднаўленьні працы карпункту ў Беларусі. Прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных пацьвердзіў, што гэтае пытаньне прапрацоўваецца. Аднак афіцыйнага рашэньня на гэты конт яшчэ няма. Вядома адно -- Павал Селін у Беларусь ужо ня вернецца.
Мы зьвязаліся з былым карэспандэнтам НТВ у Беларусі і распыталі аб бліжэйшых плянах. - Я узяўся за здымкі ў Літве некалькіх фільмаў для перадачы “Прафэсія-рэпарцёр. Прыгоды”. Акрамя таго, зьбіраюся адправіцца ў камандзіроўку ў Польшчу. Наагул, мяне зараз прыцягвае тэледакумэнталістыка. Думаю, што першыя этыры вы ўбачыце ўжо ў верасьні, -- кажа Павал.
- І ўсе паездкі праз Беларусь, канешне…
- Не-не (сьмяецца), я на самалёце палячу, з паветра Беларусі рукой памахаю.
- Менскія каналы сыходзілі жоўчу адносна кватэры ў Маскве, якую табе даў “Газпром”.
- За кватэру мне трэба будзе расплочвацца 20 гадоў. “Газпром” мне даў крэдыт на кватэру. Крэдыт, праўда, ільготны, інакш бы я наўрад здолеў яго выплаціць. А да гэтага мы жылі ў Маскве ў гатэлі і ў сяброў.
- Вашыя рэчы да гэтага часу ў Менску?
- Так, яны пакуль у менскай кватэры. Калегі падвезьлі ў Маскву самае неабходнае: прас, пасьцельныя рэчы й гітару. Тыдні праз два Сьвета прыедзе ў Менск па котку і рэчы.