Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Нацыянальныя сцягі над Баранавічамі 10:35, 12/03/2004
Некалькі нацыянальных сцягоў вывесілі актывісты руху "Зубр" з баранавіцкага каледжа лёгкай прамысловасці ў знак пратэсту супраць арышту Мікіты Сасіма і Андрэя Чыжа. Бел-чырвона-белыя палотнішчы былі ўзнятыя паміж будынкамі над вуліцай Савецкай, у цэнтры горада. Менавіта на ёй знаходзіцца сам каледж і інтэрнат, дзе жыве вялікая колькасць навучэнцаў.
Адзін з актывістаў руху так пракаментаваў гэту акцыю:
- Улады спадзяюцца, што арышт нашых сяброў спыніць супраціў. Яны імкнуцца запужаць моладзь, у першую чаргу - навучэнцаў каледжа. Мы вывесілі сцягі ля інтэрнату, каб не толькі паказаць, што змаганне працягваецца, але і дадаць упэўненасці нашым сябрам, на якіх робіцца ціск з боку адміністрацыі.