Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адзін з галадоўшчыкаў шпіталізаваны і спыняе акцыю пратэсту 14:09, 05/11/2004
Прадстаўнік Ваўкавыскай праваабарончай арганізацыі “Аслона” Мікола Аксаміт шпіталізаваны і спыняе галадоўку пратэсту супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў і рэферэндуму. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Мікола Аксаміт які галадаў два тыдні, з прычыны праблемаў зь ціскам і сэрцам выклікаў хуткую дапамогу. Яго шпіталізавалі, увялі глюкозу і параілі спыніць галадоўку, бо яе працяг быў бы небясьпечны для жыцьця.
Як паведамляе інфармацыйны аддзел ПЦ "Вясна", Аксаміт сёньня пачаў выхад з галадоўкі. Ён лічыць сваю акцыю патрэбнай. Іншай магчымасьці для выказваньня пратэсту няма, кажа спадар Аксаміт: “Дзякуючы гэтай галадоўцы пра ўсе гэтыя парушэньні, а парушэньні — гэта так мякка сказана, я лічу, што гэта злачынства, цяпер гэта ведае ўвесь горад, і ўвесь горад гэтым абураецца. Так што хоць гэтая мэта дасягнутая. Я ня меў ніякіх ілюзіяў, ідучы на галадоўку, што ўлады прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці тых людзей, якія гэта рабілі. Самі ж сябе яны судзіць ня будуць”.