Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 910 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Да Еўрапейскай кааліцыі «Свабодная Беларусь» далучыліся «Малады фронт» і Беларуская Партыя свабоды і прагрэса
10:43, 09/11/2004

8 лістапада ў Мінску прайшло паседжанне Каардынацыйнага камітэта Еўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь”, на якім у склад аб’яднання былі прынятыя “Малады Фронт” (старшыня – Павал Севярынец) і Беларуская Партыя свабоды і прагрэса (старшыня – Уладзімір Навасяд). П.Севярынец быў уведзены таксама ў склад Каардынацыйнага камітэта кааліцыі.

На паседжанні сябры Каардынацыйнага камітэта абмеркавалі вынікі выбараў і рэферэндуму, разгледзелі пытанні стратэгіі дзейнасці кааліцыі, а таксама заклікалі прадстаўнікоў усіх дэмакратычных сілаў Беларусі да аб’яднання на еўрапейскай платформе.

Паводле падлікаў, з 107 чалавек, якія былі вылучаныя на гэтых выбарах арганізацыямі, што ўваходзяць у кааліцыю, кандыдатамі ў дэпутаты было зарэгістравана толькі 36 чалавек, астатнім было альбо адмоўлена ў рэгістрацыі, альбо яны былі знятыя з выбарчай дыстанцыі.

Каардынацыйны камітэт Еўрапейскай кааліцыі адзначыў, што сёлетнія парламенцкія выбары і рэферэндум былі ператвораныя ў фарс, падчас якога падліку галасоў не было, - замест гэтага ўладамі агучваліся загадзя падрыхтаваныя лічбы.

Каардынацыйны камітэт Еўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь” запатрабаваў таксама вызвалення палітзняволеных: Валерыя Леванеўскага, Аляксандра Васільева і Міхаіла Марыніча. Акрамя таго, камітэт выказаў абурэнне з нагоды забароны ўезду ў Беларусь кіраўніку бюро па Беларусі, Малдове і Украіне фонда Ф.Эберта Гельмуту Курту. Такія захады беларускіх уладаў, адзначае Еўрапейская кааліцыя “Свабодная Беларусь”, наносяць шкоду стасункам Беларусі з Еўропай.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: