Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зьняволены прафэсар Юры Бандажэўскі накіраваны ў шпіталь 10:54, 09/11/2004
Зьняволены прафэсар Юры Бандажэўскі накіраваны ў 1-ы клінічны шпіталь у Менску. У яго знайшлі гепатыт, лекары высьвятляюць паходжаньне вірусу.
Жонка прафэсара Галіна Бандажэўская не выключае, што заражэньне гепатытам магло адбыцца ў часе апэрацыі, якую раней перанёс зьняволены прафэсар.
“Улічваючы тое, што ён у нас не алькаголік, ня п’е, не паліць, таму хутчэй за ўсё, што гэта вірусны гепатыт”, -- паведаміла жонка прафэсара “Радыё Свабода”.
Былы рэктар Гомельскага мэдычнага інстытуту Юры Бандажэўскі адбывае пакараньне ў Гезгалах Лідзкага раёну. Яшчэ цягам двух гадоў ён мусіць знаходзіцца тут на пасяленьні.
Увогуле, усясьветна вядомы вучоны адбывае пакараньне ва ўстановах пэнітэнцыярнай сыстэмы пяты год. На пасяленьні ў Гезгалах прафэсар працуе начным вартаўніком, ахоўвае склад. Калі спадару Бандажэўскаму стала дрэнна, адміністрацыя калёніі вырашыла накіраваць яго на лячэньне па месцы жыхарства сям’і, у Менск.
Нагадаем, прафэсара-патолягаанатама Юрыя Бандажэўскага зьвінавацілі ў хабарніцтве і асудзілі да пазбаўленьня волі. Вучоныя розных краінаў сьвету высока ацанілі працу прафэсара, які даказваў сувязь сьмяротных паталёгіяў з наступствамі чарнобыльскай катастрофы. З патрабаваньнем адпусьціць прафэсара на свабоду выступілі праваабарончыя арганізацыі. “Міжнародная амністыя” прызнала яго палітычным вязьнем. Юры Бандажэўскі зьяўляецца ганаровым грамадзянінам некалькіх францускіх гарадоў. Минск, Белоруссия