Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 910 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Сьветлагорску сотні рабочых заводу «Лаўсан» адправілі ў вымушаны адпачынак
11:21, 09/11/2004, фота ByMedia.net

Сотні рабочых заводу “Лаўсан” сьветлагорскага аб’яднаньня “Хімвалакно” пайшлі ў вымушаны адпачынак. Да гэтага спрычыніліся расейскія хімічныя прадпрыемствы. “У нас ёсьць праблемы з сыравінай — монаэтыленглюколем, які пастаўляе нам магілёўскае “Хімвалакно”. А Магілёву кампанэнты для яго паводле дамовы паступаюць з Расеі. У суседзяў на хімічным прадпрыемстве ў Арэнбургу здарылася нейкая аварыя. Таму ўрад Расеі распарадзіўся патрэбную і Беларусі сыравіну цалкам пастаўляць на свае расейскія заводы”, -- так пракамэнтаваў «Радыё Свабода» сытуацыю на “Лаўсане” генэральны дырэктар аб’яднаньня “Хімвалакно” Васіль Касьцюкевіч.

Паводле загаду дырэктара, адпачынак многіх сьветлагорскіх хімікаў будзе цягнуцца да 21 лістапада. Гэта ўжо другі з пачатку году выпадак прастою хімічнага прадпрыемства з прычыны адсутнасьці сыравіны.

Рабочыя балюча ўспрымаюць падобныя адпачынкі:

“Людзі вельмі перажываюць. Гэта балюча. Да прыкладу, у цэху тэкстураваньня, які спыніўся поўнасьцю, рабочыя атрымаюць за час вымушанага адпачынку ўсяго дзьве траціны тарыфнай стаўкі. Гэта меней за палову звычайнага заробку. Многія плакалі. Іншай працы ў горадзе няма. Але цяпер зь людзьмі штосьці здарылася. Яны ўсяго баяцца, яны напалоханыя. Публічна ніхто нічога ня кажа. Усе маўчаць. І я мяркую, нейкі час яшчэ будуць маўчаць”, — лічыць супрацоўніца заводу “Лаўсан”, якая не пажадала, каб яе імя прагучала ў эфіры.

Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: