Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
2223 24 25 26 27 28
29 30          


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Біскуп Кэсман: «Беларускі дыктатар узьняў руку і на дзяцей»
12:36, 22/11/2004, фота ByMedia.net

Біскуп эвангелічнай царквы ў фэдэральнай зямлі Ніжняя Саксонія Маргат Кэсман выказала адначасова занепакоенасьць і абурэньне ў зьвязку з жаданьнем прэзыдэнта Лукашэнкі адмяніць свабодны выезд беларускіх непаўнагадовых дзяцей за мяжу. Паводле ейных словаў, цяпер беларускі дыктатар узьняў руку і на дзяцей. Пра гэта біскуп Кэсман заявіла ў інтэрвію нямецкай агенцыі EPD (эвангелічная прэса Нямеччыны).

Паводле Маргат Кэсман, штогод толькі адна зямельная эвангелічная царква Ніжняй Саксоніі прымае на адпачынак звыш за 1000 чарнобыльскіх дзяцей зь Беларусі. Ніжнесаксонскі біскуп катэгарычна ня згодная з заявай беларускага кіраўніка адносна шкоднага заходняга ўплыву на беларускіх дзяцей ў часе аздараўленьня ў Нямеччыне.

“Той, хто аднойчы сустракаў чарнобыльскіх дзяцей ў аэрапорце ці на вакзале пасьля іхнага замежнага адпачынку і мог бачыць, зь якім настроем яны вяртаюцца на радзіму, можа расцэньваць выказваньні Лукашэнкі выключна як цынічныя”, -- перакананая спадарыня Кэсман. І яна, і многія яе калегі бачаць ў акцыі “Дапамога дзецям Чарнобыля” надзейны і плённы шлях да паразуменьня паміж двума народамі.

Як падкрэсьлівае Маргат Кэсман, заявы беларускага лідэра адносна шкоднасьці заходняга спажывецкага грамадзтва для беларускіх дзяцей, ёсьць абразай нямецкай дабрачыннасьці. Усё гэта, паводле ейных словаў, зьнішчае той давер, які цягам апошняга дзесяцігодзьдзя склаўся паміж беларусамі і немцамі і які так неабходны сёньня жыхарам Эўропы.

У інтэрвію агенцыі EPD Маргат Кэсман прывяла таксама наступныя дадзеныя: пасьля чарнобыльскай катастрофы ў фэдэральнай зямлі Ніжняя Саксонія прайшлі аздараўленьне тысячы дзяцей з радыяцыйна забруджаных Гомельшчыны і Магілёўшчыны. Паводле нямецкіх дадзеных, колькасьць здаровых дзяцей у гэтых беларускіх рэгіёнах складае прыблізна 6 адсоткаў. Штогод у Беларусі расьце дынаміка анкалягічных і іншых захворваньняў сярод дзяцей. Сёлета толькі ў шпіталі Гомельшчыны было дастаўлена каля 2 тонаў мэдыкамэнтаў.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: