Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Зубр» заклікае да салідарнасці з Украінай 13:44, 24/11/2004
Беларускі рух супраціву “Зубр” віншуе Віктара Юшчанку з бліскучай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах і зычыць яму поспехаў у працы на карысць народу Украіны. Рух адзначае: Лукашэнка падтрымаў Віктара Януковіча, хаця відавочна, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў ва Ўкраіне былі сфальсіфікаваныя. Рух “Зубр” заклікае ўсіх грамадзян Беларусі праявіць салідарнасць з украінскім народам, які змагаецца за праўду, дэмакратыю і свабоду. Рух “Зубр” заклікае беларусаў, якія падтрымліваюць украінцаў, у знак салідарнасці насіць рэчы аранжавага колеру: стужкі, капялюшы, швэдэры і інш. “Зубр” заклікае беларусаў выйсці 27 лістапада, у 18.00 на Кастрычніцкую плошчу Менску з аранжавымі стужкамі, каб выказаць салідарнасць з братнім народам Украіны. Украінцы павінны бачыць, што беларусы з імі, і Лукашэнка не прадстаўляе Беларусь. За нашу і вашу свабоду! Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!