Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 2627 28
29 30          


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Менскі гарадскі суд адхіліў скаргу маці зніклага журналіста
16:33, 26/11/2004

25-га лістапада калегія Менскага гарадскога суда пад старшынствам суддзі Лугіной адхіліла скаргу Вольгі Завадскай. Маці зніклага ў чэрвені 2000 года аператара ОРТ абскарджвала адмову суда Цэнтральнага раёна разгледзець яе скаргу на дзеянні рэспубліканскай Пракуратуры. В. Завадская хацела прыцягнуць да адказнасці службовых асобаў пракуратуры, якія праігнаравалі яе патрабаванне вярнуцца да разгляду справы аб выкраданні яе сына Дзмітрыя Завадскага.

20-га ліпеня бягучага году падчас прэс-канферэнцыі А.Лукашэнка заявіў, што мае "некаторыя дакументы", якія могуць ператварыць справу Завадскага ў "антысправу". На падставе гэтай інфармацыі маці журналіста Вольга Завадзкая 4-га жніўня падала ў рэспубліканскую Пракуратуру заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы ў звязку з "наноў адкрытымі" абставінамі ў справе аб знікненні яе сына. Пракуратура ніяк не адрэагавала на зварот, і 17-га верасня В. Завадская падала ў суд Цэнтральнага раёна Мінска скаргу на незаконныя дзеянні пракурорскіх работнікаў, патрабуючы абавязаць іх даць матываваны адказ. Паколькі Цэнтральны суд у лістападзе адмовіўся разглядаць зварот у сувязі з "непадведамаснасцю" справы, В. Завадская падала скаргу ў суд вышэйшай інстанцыі.

Iнфармацыйны аддзел ПЦ "Вясна"


Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: