Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У 2005 ужо былі закрытыя каля дзясятку партыяў і грамадзкіх аб`яднаньняў
10:45, 21/04/2005

Што адбываецца ў Беларусі з рэгістрацыяй партыяў і грамадзкіх арганізацыяў? Скарачэньне колькасьці грамадзкіх арганізацыяў, якое адбывалася ў Беларусі цягам апошніх двух гадоў, сёлета перакінулася і на палітычныя партыі. Адмыслоўцы зьвязваюць гэта з палітычнымі падзеямі будучага году. Між тым, у Міністэрстве юстыцыі краіны гавораць пра звычайныя праверкі выкананьня законаў.

Паводле зьвестак, якія фігуравалі на нядаўняй сэсіі Камісіі правоў чалавека ААН, у 2003 годзе з амаль 2 тысяч грамадзкіх арганізацыяў у Беларусі было зьліквідавана 50. Летась гэтыя тэмпы захаваліся: Мін`юст зьліквідаваў яшчэ 47 арганізацыяў. Сёлета ўжо закрыта каля дзесяці, сярод іх Саюз беларускіх скаўтаў, Жаночы рух “Адраджэньне Айчыны”, Інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, нагадвае “Раыде Свабода”

У Мін`юсьце між тым сьцьвярджаюць, што закрыцьцё грамадзкіх арганізацыяў — гэта не палітычная кампанія, а вынік кантролю за выкананьнем законаў. У якасьці доказу чыноўнікі кажуць пра рэгістрацыю новых грамадзкіх арганізацыяў. Ці сапраўды страты ў грамадзкім сэктары кампэнсуюцца стварэньнем новых арганізацыяў?

Праваабаронца Алесь Бяляцкі падзяліўся сваімі назіраньнямі:

-- На жаль, такі працэс не адбываецца, прынамсі, у раўназначных лічбах. Рэгістрацыя ідзе, але… Вось Асамблея няўрадавых арганізацыяў аналізавала спробы незалежных арганізацыяў зарэгістравацца, і аказалася, што зь дзесяці арганізацыяў, што падалі дакумэнты на рэгістрацыю, пасьпяхова яе праходзіць толькі адна. І рэгіструюць толькі краязнаўчыя, спартовыя, нейкія прафэсійныя.

Дарэчы, і сама Асамблея няўрадавых арганізацыяў ня здолела зарэгістравацца ў Мін`юсьце, а летась прайграла і працэс супраць Міністэрства юстыцыі ў Вярхоўным судзе.

Тое, што некалькі гадоў адбываецца зь няўрадавымі арганізацыямі, сёлета паўтарыліся з палітычнымі партыямі, лічыць палітык Павал Севярынец. Ён згадвае апошняе патрабаваньне Мін`юсту, паводле якога на прыватных кватэрах ужо нельга рэгістраваць партыйных суполак. Паводле палітыка, большасьці апазыцыйных партыяў ня ўдасца знайсьці для сваіх суполак новыя юрыдычныя адрасы, і ў выніку яны амаль страцяць магчымасьць вылучаць сваіх кандыдатаў на мясцовых і парлямэнцкіх выбарах, а таксама рэгістраваць назіральнікаў на выбары, у тым ліку прэзыдэнцкія, якія адбудуцца ў 2006 годзе. Павал Севярынец цяпер удзельнічае ў стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя. Пра магчымасьць яе зарэгістраваць ён кажа:

-- Быў у нас досьвед трохразовай спробы зарэгістраваць “Малады Фронт”, усё аказалася бессэнсоўна. Зрэшты, пасьля рэфэрэндуму, рэакцыі на гэта міжнароднай супольнасьці і аксамітных рэвалюцыяў усе магчымыя каналы легальнай працы дэмакратычных сілаў з насельніцтвам фактычна перакрываюцца. Таму закрываюць НІСЭПД, праваабарончыя арганізацыі, газэты. Гэта зачыстка. Такая ў нас цяпер палітыка.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: