Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Забаронены чарговы рок-канцэрт
16:14, 21/04/2005, фото ByMedia.net

На канцэрт 27 красавіка "Крамы" ў сумнавядомым "Рэактары" накладзена табу — пасьля папярэдняй згоды, арганізатарам імпрэзы было адмоўлена ў яе правядзеньні. Упраўленьне культуры Менгарвыканкаму не выдала арганізатарам гастрольнае пасьведчаньне без тлумачэньня прычынаў. Загадчык аддзелу па справах мастацтва гэтага ўпраўленьня Ўладзімер Хамянкоў кажа, што ніякіх заяў у яго аддзел не падавалі: "У нашым справаводстве няма ніякіх папер, датычных гэтага мерапрыемства".

Дырэктар "Крамы" Павал Кашырын асабіста меў размову з Хамянковым: "Ён сказаў, што мае прычыны, каб адмовіць нам у правядзеньні канцэрту. Праўда, не назваў якія". "Для мяне гэта не зьявілася нечаканасьцю. Маральна да такой хады падзеяў я быў падрыхтаваны", — так пракамэнтаваў навіну Ігар Варашкевіч.

Дырэктар групы Павал Кашырын кажа, што адбылася даволі дзіўная рэч, паколькі ён неаднаразова ўзгадняў пытаньне правядзеньня канцэрту з кіраўніцтвам клюбу. Але засьцерагчыся не атрымалася: "Мы, быццам бы, паразумеліся з "Рэактарам", ужо рэкляма ў мэтро зьявілася…", — з роспаччу кажа П.Кашырын.

Удзельнікі "Крамы" знаходзяцца зараз у тым жа стане, што і музыкі з "Нэйра Дзюбелю" два тыдні таму. Ігар Варашкевіч з жалем жартуе: "Можа назвацца "Хронікамі доктара Вараша?". Варыянт з правядзеньнем канцэрту пад іншай назвай таксама разглядаўся. Была нават ідэя вернуць часова ранейшую назву групы — "Рокіс", аднак ужо кіраўніцтва клюбу не пайшло на гэта. "І я іх выдатна разумею — рызыкаваць ім у такіх умовах не выпадае", — кажа П.Кашырын.

Хадзілі чуткі, што канцэрт 27-га будзе разьвітальным для "Крамы". Як высьветлілася, Варашкевіч плянаваў разьвітацца са старой праграмай і абвесьціць новы этап у жыцьці групы.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: