Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Каталікі патрабуюць ад уладаў вярнуць касьцёл і кляштар бернардынцаў
10:57, 21/04/2005

Кіраўніцтва каталіцкага касьцёлу ў Беларусі зьвярнулася да ўладаў краіны з патрабаваньнем вярнуць у сваю ўласнасьць менскі касьцёл сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынцаў. Цяпер у будынку колішняга касьцёлу месьціцца Архіў навукова-тэхнічнай дакумэнтацыі, а таксама Архіў літаратуры і мастацтва Беларусі. Будынак былога кляштару займае вайсковая камэндатура і пракуратура. За вяртаньне каталіцкіх сьвятыняў вернікі распачалі набажэнствы на прыступках будынкаў.

Пра ініцыятыву касьцельных уладаў на нядзельнай імшы вернікам паведаміў настаяцель катэдральнага касьцёлу імя Панны Марыі, ксёндз Антоні Клімантовіч. Гэткія ж абвесткі зробленыя таксама ў іншых менскіх парафіях. Аднак паведаміць нейкія падрабязнасьці ў справе вяртаньня гістарычных будынкаў афіцыйныя прадстаўнікі касьцёлу адмаўляюцца.

Намесьнік кіраўніка Камітэту па архівах і справаводзтве Аляксей Забалотны ў інтэрвію “Свабодзе” гэтую сытуацыю пракамэнтаваў гэтак:

-- Сапраўды, ёсьць жаданьне вярнуць той будынак, але пакуль няма такога рашэньня. Яго, пэўна, ніхто ня можа прыняць, бо мы ж ня выселімся на вуліцу, нам няма куды ісьці. Гэты ж будынак даўно ў нас. Пакуль у нас ня будзе куды пераехаць — канечне ж, мы яго не аддамо.

Паводле спадара Забалотнага, некалі існавала пэрспэктыва ўзьвядзеньня асобнага будынку на патрэбы архіўнай справы, але з-за адсутнасьці грошай гэткіх спадзяваньняў сёньня няма.

Меркавалася таксама, што архівы пераедуць у цяперашнія памяшканьні Нацыянальнай бібліятэкі пасьля яе высяленьня. Але ні рашэньня на гэты конт, ні грошай на рамонт і пераезд таксама няма. У найлепшым выпадку так можа адбыцца гадоў празь пяць.

Не сьпяшаецца пакінуць будынак кляштару таксама і вайсковая камэндатура. Аднак ужо сёньня за вяртаньне сьвятыняў вернікі распачалі набажэнствы на прыступках будынкаў. Да людзей сталых далучылася і моладзь. Сярод іншых Аляксандар Панчанка і Зося Голуб, вось што яны казалі ў інтэрвію нашаму радыё:

-- Моладзь таксама неабыякавая да гэтай справы: каб вярнулася сьвятыня, каб улады аддалі яе вернікам. Асабліва малітвай трэба гэтую справу падтрымліваць.

-- Я спадзяюся на Бога, што ў яго ўсё магчыма. Але такое ўражаньне, што з боку ўладаў будзе рабіцца ўсё, каб яго не аддаць. Бо ўсюды адчуваецца: і ў навучальных установах, і ў газэтах, радыё і тэлебачаньні, што праваслаўе ў нас павінна быць галоўным.


На прыступках былога касьцёлу сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў, якія цяпер займаюць архівы і вайскоўцы, моляцца парафіяне розных менскіх касьцёлаў. Паводле іх, гэтыя набажэнствы вернікі намерваюцца зрабіць штодзённымі.

Паводле гістарычных крыніцаў, касьцёл і кляштар ордэну бэрнардынцаў у Менску быў заснаваны ў 15 стагодзьдзі. Яны ўваходзілі ў кляштарны комплекс, дзе ў розныя гады працавала пачатковая школа, школа філязофіі, існавала бібліятэка на паўтары тысячы тамоў унікальнай літаратуры.

У 1863 годзе манахі-бэрнардынцы падтрымалі паўстаньне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Пасьля яго падаўленьня на загад Мураўёва-вешальніка ўсе яны былі гвалтоўна выселеныя ў Магілёў, а кляштар зачынены. У касьцёле некаторы час месьцілася праваслаўная царква, а з 1872 году ён быў перабудаваны пад архіў і ў гэткім выглядзе захаваўся да сёньняшняга дня.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: