Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пракуратура папярэджвае грамадзкіх актывістаў
13:18, 01/06/2005

Гарадзенец Франц Аўдзей атрымаў афіцыйнае папярэджаньне пракуратуры Гарадзенскага раёну за дзейнасьць ад імя грамадзкага руху “Воля народу”. Такія ж папярэджаньні атрымалі актывісты і ў іншых рэгіёнах Беларусі.

Пракуратура спасылаецца на высновы Міністэрства юстыцыі, якое лічыць, што надрукаваныя ў газэце “Народная воля” матэрыялы пра грамадзкую ініцыятыву “Воля народу” не адпавядаюць патрабаваньням закону. У прыватнасьці, Ф. Аўдзея папярэдзілі пра адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. У выпадку працягу падобнай дзейнасьці, яго абяцаюць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці.

У той жа дзень такое ж папярэджаньне ад мастоўскай пракуратуры атрымаў грамадзкі актывіст Язэп Палубятка. Цікава, што ў тэксьце дакумэнту ў адным месцы пра “Волю народу” напісана, як пра грамадзкую ініцыятыву, а ў іншым — як пра грамадзкае аб’яднаньне. 30 траўня берасьцейскай пракуратурай быў папярэджаны праваабаронца, кіраўнік Берасьцейскага прадстаўніцтва БХК Ігар Маслоўскі, прозьвішча якога таксама прысутнічала ў публікацыі “Народнай волі”.

Ф. Аўдзей лічыць, што ціск на актывістаў грамадзкага руху наўпрост зьвязаны з будучай кампаніяй выбараў прэзыдэнта Беларусі. Таму ўлады вынішчаюць усе спробы стварыць непадпарадкаваныя ім ініцыятывы грамадзяна, паведамляе www.belngo.info.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: