Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 23 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Старшыню віцебскага «Маладога фронту» таксама будуць судзіць
10:31, 02/06/2005

Старшыню віцебскага “Маладога фронту” Яніса Чучмана будуць судзіць за плякат “Свабоду палітвязьням!” на падставе газэтнага артыкулу. Гэты плякат, а дакладней, вялікая расьцяжка з тканіны, віцебскія “маладафронтаўцы” вывесілі на мосьце над Дзьвіной 5-га траўня на знак салідарнасьці з затрыманымі ў часе “Чарнобыльскага шляху” менскімі аднадумцамі.

Старшыню віцебскай суполкі “Маладога фронту” Яніса Чучмана ўчора выклікаў ў мясцовы апорны пункт аховы правапарадку ягоны ўчастковы міліцыянт Аляксандар Каваленка. Напачатку супрацоўнік міліцыі абвясьціў, што хоча правесьці прафіляктычную гутарку з актывістам моладзевай апазыцыі, але ў пастарунку высьветлілася, што галоўнай мэтаю сустрэчы было ўсё-ткі складаньне пратаколу.

На стале ў супрацоўніка міліцыі Яніс Чучман убачыў ксэракопію артыкула зь недзяржаўнай газэты “Віцебскі кур”ер”, дзе было напісана пра плякат “Свабоду палітвязьням!”, вывешаны віцебскімі “маладафронтаўцамі” на мосьце Блахіна на знак падтрымкі пакараных за удзел у акцыі “Чарнобыльскі шлях” аднадумцаў.

Паколькі ў артыкуле было згадана прозьвішча спадара Чучмана, гэты газэтны матэрыял і стаўся галоўным рэчавым доказам ягонае віны.

21-га чэрвеня Яніса Чучмана будуць судзіць у Першамайскім раённым судзе за арганізацыю несанкцыянаванае акцыі. А складаньне пратаколу сталася ў Віцебску беспрэцэдэнтным выпадкам: упершыню прадстаўніка апазыцыйнага руху вінавацяць у парушэньні дзяржаўнага законадаўства паводле газэтнага артыкулу. На думку спадара Чучмана, гэткая практыка можа прывесьці да таго, што журналісты неўзабаве будуць вырашаць нялёгкую прафесыйную праблему: або ўвогуле не пісаць пра любога кшталту апазыцыйныя акцыі, каб не “падстаўляць” іхных удзельнікаў, або пісаць, але ў тым ліку і на спажыў міліцэйскім ворганам.

Зрэшты, участковы інспэктар сказаў Янісу Чучману, што сам ён газэт не чытае, а артыкул у “Віцебскім кур”еры” яму быў перададзены ад нейкага вышэйшага начальства.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: