Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кіраўнік офісу АБСЭ наведаў сядзібу Саюзу палякаў 15:55, 07/06/2005
Кіраўнік менскага офісу АБСЭ Эбэрхард Хайкен наведаў сёньня ў Горадні сядзібу Саюзу палякаў Беларусі. Ягоная сустрэча з старшынёй СПБ Анжалікай Борыс працягвалася прыблізна паўтары гадзіны.
Спадар Гайкен сказаў журналістам, што ён прыехаў на ўласную ініцыятыву. Яму стала вядома аб праблемах, зь якімі сутыкаецца Саюз палякаў Беларусі і таму ён вырашыў наведаць сядзібу СПБ. Э.Хайкен сказаў, што такое жаданьне ў яго ўзьнікла пасьля гутаркі з Тадэвушам Паўлякам, амбасадарам Польшчы ў Беларусі.
Мінюст скасаваў вынікі апошняга зьезду Саюзу палякаў Беларусі, на якім старшынёй была абраная Анжадіка Борыс, нагадвае “Радыё Свабода”. Минск, Белоруссия