Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рада БНР выказвае абурэньне дэкрэтам Лукашэнкі 10:50, 07/06/2005
У Нью-Ёрку адбылося паседжаньне Прэзыдыюму Рады БНР, на якім была прынятая заява ў падтрымку студэнтаў-галадоўнікаў ў Жодзіне і іншых навучэнцаў, выключаных за сваю апазыцыйную дзейнасьць, былі асуджаны прысуд лідарам апазіцыі Паўлу Севярынцу і Міколу Статкевічу. Рада БНР таксама выказала абурэньне дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі, у якім недзяржаўным арганізацыям забаронена ўжываць словы “нацыянальны” і “беларускі”.
Былі абмеркаваныя пытаньні стасункаў з палітыкамі ЗША, Канады і эўрапейскіх краінаў у справе ўсталяваньня дэмакратыі ў Беларусі. Минск, Белоруссия