Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 1011 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



З малодшага брата Сяргея Скрабца зьнятыя абвінавачаньні
12:31, 10/06/2005

Сёньня Аляксандар Скрабец быў выкліканы да сьледчага Берасцейскай пракуратуры Андрэя Ліванава, які вядзе справу яго брата, актывіста апазіцыі, былога дэпутата і лідара групы “Рэспубліка” Сяргея Скрабца і самога Аляксандра. Аляксанадр Скрабец праходзіў як суўдзельнік у справе старэйшага брата – "прысутнічаў пры размове, якую вёў Сяргей Скрабец з тымі людзьмі, якія пасьля паведамілі, што Скрабец прапаноўваў ім хабар".

Аляксандар Скрабец быў на тры дні арыштаваны, знаходзіўся ў Берасьцейскім СІЗА, ён даў паказаньні. Пасьля гэтага быў адпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе.

Сёньня, паводле Аляксандра Скрабца, сьледчы паведаміў, што абвінавачаньні супраць яго асабіста зьнятыя і мера стрыманьня - падпіска аб нявыезьдзе - ліквідуецца.

Аляксандар Скрабец паведаміў “Радыё Свабода”, што прапанаваў сьледчаму замяніць старэйшага брата ў вязьніцы, каб Сяргея Скрабца адпусьцілі паправіць здароўе пасля галадоўкі, якую ён трымае з 15 траўня. На што сьледчы Ліванаў адказаў, што такое не практыкуецца.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: