Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новыя правакацыі супраць Саюзу палякаў 16:26, 10/06/2005
Сёньня выйшаў 19-ы нумар газэты Саюзу палякаў “Глос з-над Немна”. Гэта стала нечаканасьцю для кіраўніцтва СПБ і самой рэдакцыі газэты. Галоўны рэдактар Анджэй Пісальнік схільны лічыць гэтую падзею правакацыяй.
Гарадзенская абласная друкарня да апошняга дня адмаўлялася друкаваць новы нумар “Глоса з-над Немна”. У друкарні не пацьвердзілі і зьвестак наконт таго, што свой нумар рыхтуе былое кіраўніцтва СПБ на чале з Тадэвушам Кручкоўскім, якога падтрымліваюць улады. Аднак сёньня “Глос з-над Немна” у першай палове дня зьявіўся ў гарадзенскіх газэтных шапіках.
У нумары не пазначаны рэдактар выданьня, а толькі—“рэдакцыйная калегія”, а таксама напісана, што выдаўцом зьяўляецца Грамадзкае аб’яднаньне “Саюз палякаў Беларусі”. У газэце надрукаваны артыкул Тадэвуша Кручкоўскага, а таксама—на расейскай мове рашэньне Мінюсту РБ аб нелегітымнасьці вынікаў апошняга—6-га зьезду СПБ і новага кіраўніцтва арганізацыі, паведаміла ГроднаNews. Минск, Белоруссия