Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28 29 30      


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сяргея Скрабца могуць перавесьці ў Менск
10:50, 21/06/2005

Актывіста беларускай апазіцыі, былога дэпутата і лідара групы “Рэспубліка” Сяргея Скрабца могуць перавесьці зь Берасьця ў Менск. Такое разьвіцьцё падзеяў лічыць верагодным адвакат палітвязьня Міхаіл Хоміч. Сяргей Скрабец ужо 38 дзень працягвае галадоўку ў Берасьцейскім сьледчым ізалятары. Апазыцыянэр пратэстуе супраць арышту і абвінавачаньняў на свой адрас, якія лічыць беспадстаўнымі. Былога парлямэнтара абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — падрыхтоўка да злачынства і хабарніцтва.

Адвакат Міхаіл Хоміч і сьледчы Берасьцейскай пракуратуры Андрэй Ліванаў 20 чэрвеня пацьвердзілі “Радыё Свабода”, што справу былога парлямэнтара надалей будзе весьці не Берасьцейская абласная, а рэспубліканская пракуратура. Чым выклікана такое рашэньне, яны не ведаюць.

Як паказвае практыка, звычайна з пераводам справы ў рэспубліканскую пракуратуру асобу, якая падазраецца ў нейкіх парушэньнях заканадаўства, звычайна пераводзяць у Менск. Адвакат Міхаіл Хоміч думае, што і цяпер усё адбудзецца гэткім чынам:

"Відавочна будзе пераведзены ў Менск. Але ж гэта не адразу робіцца – пакуль паперы прыйдуць, пакуль адпаведная пастанова будзе. Думаю, дзесьці напрыканцы тыдня ўсё будзе вядома. Максымум, напачатку наступнага тыдня", -- паведаміў юрыст.

Малодшы брат арыштаванага палітыка Аляксандар Скрабец, які першапачаткова праходзіў як саўдзельнік справы старэйшага брата, сёньня паведаміў, што апошнім часам яго не выклікаюць у справе дачы хабару. Аднак сьледзтва вяртаецца да ранейшай справы братоў – атрыманьня крэдытаў ад дзяржавы для стварэньня прадпрыемства "Белбабаеўскі", якое зьбіралася выпускаць салодкую прадукцыю, альтэрнатыўную і больш танную за вытворчасьць менскай "Камунаркі" і гомельскага "Спартака".
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: