Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міліцыя перашкаджае падрыхтоўцы да Дня салідарнасці 12:19, 31/10/2005
Працягваецца падрыхтоўка да Дня салідарнасці 16 лістапада ў розных гарадах Мінскай вобласці. Сотні ўлётак і графіці штодзень зьяўляюцца ў Крупках, Барысаве, Жодзіна, Смалявічах не гледзячы на актыўнае супрацьдзеянне супрацоўнікаў міліцыі.
Так 27 кастрычніка супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы актывіст руху "Зубр" Міхась Ісмаілаў. Пры сабе актывіст меў улёткі прысвечаныя Дню салідарнасці 16 лістапада. Хлапец быў дастаўлены ў пастарунак, дзе была складзеная тлумачальная запіска. Праз две гадзіны актывіст «Зубру» быў адпушчаны.
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі прапанавалі праводзіць Дні салідарнасьці 16 чысла кожнага месяцу. Першая такая акцыя адбылася ў кастрычніку, наступны Дзень салідарнасьці - 16 лістапада. У знак салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсій прапануецца 16 лістапада ў 20.00 на 15 хвілін выключыць сьвятло і запаліць сьвечкі ў вокнах.