Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэмакратычныя арганізацыі пазбаўляюць памяшканняў
10:25, 31/10/2005

Віцебскую арганізацыю Партыі БНФ пазбаўляюць офісу і юрыдычнага адрасу. У падобным становішчы знаходзіцца цяпер і віцебская філія Фонду імя Льва Сапегі – ёй таксама загадана вызваліць арандаваныя плошчы. Пошукамі новага памяшканьня вымушана займацца і недзяржаўная газэта “Витебский курьер”.

Пра тое, што віцебскай арганізацыі Партыі БНФ загадана пакінуць арандаванае тры месяцы таму памяшканьне, «Радыё Свабода» паведаміў старшыня Кастусь Смолікаў:

"Прадаецца будынак, у якім гарадзкая арганізацыя Партыі БНФ мела памяшканьне і юрыдычны адрас. Акцыянэрнае таварыства «Арыён» цяпер знаходзіцца ў стане санацыі, прызначаны іншы кіраўнік, і гэты кіраўнік заявіў, што наступныя гаспадары будынку ня будуць даваць месца і юрыдычнага адрасу нашай арганізацыі. Давядзецца шукаць іншы адрас", -- паведаміў палітык.

Знайсьці юрыдычны адрас або новае памяшканьне – гэта сёньня праблема для любой недзяржаўнай арганізацыі. Калектыў газэты “Витебский курьер” ужо некалькі месяцаў шукае офіс для разьмяшчэньня рэдакцыі. Яшчэ ў ліпені гэтага году газэта атрымала папярэджаньне, што два пакоі, арандаваныя ў культурна-дзелавым цэнтры ААТ КІМ, пасьля перадачы будынку на балянс аддзелу культуры гарвыканкаму, спатрэбіліся новаму гаспадару.

Праблема пошуку новага офісу для рэдакцыі палягае ня толькі ў тым, што “Витебский курьер” – газэта недзяржаўная, якую далёка ня кожны ўладальнік пусьціць пад свой дах. Новае памяшканьне мае быць адпаведным: як мінімум з тэлефонам і мажлівасьцю выхаду ў інтэрнэт. Пакуль што такога не знайшлося .

Перад пагрозаю высяленьня апынулася і віцебская філія Фонду імя Льва Сапегі: яе кіраўніцтва атрымала з адміністрацыі Першамайскага раёну загад пакінуць арандаваны офіс яшчэ да 1-га верасьня. Пасьля некалькіх месяцаў перапіскі з раённай і гарадзкой адміністрацыямі з мэтаю падоўжыць дамову арэнды, якая без праблемаў перазаключалася цягам апошніх 10-ці гадоў, Фонд імя Льва Сапегі атрымаў апошні адказ ад намесьніка старшыні гарвыканкаму спадара Яравікова.

У ягоным лісьце напісана, што гарвыканкам адмаўляецца разглядаць звароты грамадзкага аб`яднаньня і што ўсе правы на спрэчнае памяшканьне належаць раённай камунальнай гаспадарцы. Тым часам з Першамайскага райвыканкаму зноў прыйшло патрабаваньне вызваліць офіс. Віталь Броўка, юрыст Фонду імя Льва Сапегі, лічыць гэтае патрабаваньне незаконным і зьбіраецца аспрэчыць яго ў судзе.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: