Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 23 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Мілінкевіч: «Я за стабільнасць, але гэта будзе стабільнасць развіцця»
10:37, 02/03/2006

У мінскім кінатэатры "Дружба" 1 сакавіка ўвечары прайшла чарговая сустрэча адзінага кандыдата дэмакратычных сіл на пасаду прэзідэнта Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі. Удзел у сустрэчы прынялі каля 600 чалавек.

А.Мілінкевіч падкрэсліў, што галоўная мэта яго ўдзелу ў выбарах - згуртаваць прыхільнікаў перамен, якія складаюць дзве траціны выбарцаў, вызваліць іх ад страху, які навязваецца ўладай.

- Краінай павінен кіраваць не адзін чалавек, які нясе страх, а каманда разумных і культурных кіраўнікоў.

Не выпадкова першым рашэннем, якое ён прымет у якасці прэзідэнта, стане ўказ аб адмене "зневажальнай кантрактнай сістэмы", сказаў А.Мілінкевіч.

Па словах лідэра аб`яднаных дэмакратычных сіл, улада не перастае паўтараць, што ў Беларусі захоўваецца стабільнасць. Насамрэч - гэта не стабільнасць, а застой. Калі такое становішча будзе захоўвацца ў далейшым, то краіна не атрымае інвестыцый, прадпрыемствы не будуць мець магчымасці абнаўляць асноўныя фонды, сельская гаспадарка застанецца стратнай, моладзь будзе імкнуцца з`ехаць за мяжу, а Беларусь будзе працягваць апускацца ў самаізаляцыю.

- Я за стабільнасць, але гэта будзе стабільнасць развіцця, - адзначыў. А.Мілінкевіч.

Лідэру аб`яднанай апазіцыі было зададзена больш за 150 пытанняў. Выбарцы цікавіліся яго эканамічнай праграмай, адносінамі з Расіяй і Еўрапейскім саюзам, перспектывамі правядзення пенсійнай рэформы, пакрыцця банкаўскіх укладанняў, а таксама пра стаўленне да беларускай мовы, нацыянальнай культуры, дзяржаўнай сімволіцы і рэлігіі.

Сустрэчу з выбарцамі асвятлялі дзесяткі карэспандэнтаў беларускіх і замежных СМІ. Адказваючы на пытанне здымачнай групы расійскай тэлекампаніі НТВ, лідэр аб`яднаных дэмакратычных сіл катэгарычна абверг сённяшнюю заяву кіраўніка КДБ Сцяпана Сухарэнка пра нібы гвалтоўны захоп улады, які рыхтуецца апазіцыяй. Па словах А.Мілінкевіча, калі 19 сакавіка людзі выйдуць на вуліцу, то вінаватая ў гэтым будзе сама ўлада, якая сфальсіфікуе вынікі выбараў.

- Са свайго боку мы зробім усе намаганні, каб акцыя пратэсту людзей супраць фальсіфікацый насіла мірны характар, - падкрэсліў А.Мілінкевіч. - Калі хтосьці разаб`е хоць адно шкло, гэта будзе стоадсоткавая правакацыя спецслужб.

- Яны правакуюць нас, але мы не паддаемся, - дадаў кандыдат у прэзідэнты.

Разам з Аляксандрам Мілінкевічам на пытанні выбарцаў адказвалі яго давераныя асобы - першы сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін і старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

qqqqq

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: