Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзясяткі новых графіці зьявіліся за апошнія суткі ў Магілёве. Графіці “Достал!” і “Мы хочам новага!”, былі нанесеныя ў цэнтры горада, у паўночных жылых мікрараёнах гораду. На знак салідарнасьці з арыштаваным актывістам моладзевага супраціву “Зубр” Яўгенам Суворавым, графіці таксама зьявіліся і на сьценах Магілёўскага ізалятара часовага ўтрыманьня, дзе ад 14-га лютага знаходзіцца хлопец.
Нагадаем, Яўген Сувораў зьмешчаны за краты пасьля таго, як быў затрыманы ў Магілёве падчас вывешваньня расьцяжкі да Дня салідарнасьці. Актывіста “Зубра” зьвінавацілі ва ўхіленьні ад мерапрыемстваў, зьвязаных з вайсковым абавязкам. І гэта пры тым, што малады чалавек заўсёды своечасова зьяўляўся ў ваенкамат, акрамя таго, прызыўная камісія прызнала Яўгена непрыдатным для службы ў войску, паколькі хлопец мае кепскі зрок. Прадстаўнікі “Зубра” зьвязваюць арышт свайго сябра з надыходзячымі выбарамі – улады любымі сродкамі імкнуцца ізаляваць апазыцыйных актывістаў.