Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
67 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Паніка Лукашэнкі, разгубленасьць прапаганды
10:43, 06/03/2006

Уплывовае польскае выданьне Rzeczpospolita публікуе аналітычны тэкст «Здань рэвалюцыі ў Беларусі”, прысьвечаны перадвыбарчай сытуацыі. Ягоны аўтар Анджэй Пісальнік заўважае, што кампанія пачынае занепакойваць сваёй жорсткасьцю, і што Лукашэнка зрабіў школьную памылку, рэагуючы гістэрыкай на крытыку з боку апазыцыі.

Абражаючы сваіх контркандыдатаў падчас выступу на Нацыянальным сходзе, Лукашэнка прызнаўся, што гэта ён дазволіў пабіць аднаго з апазыцыйных кандыдатаў Аляксандра Казуліна. Атакуючы “гнілыя вартасьці заходняга сьвету”, Лукашэнка ў сапраўднасьці прадэманстраваў свой страх і слабасьць. Дагэтулешняя практыка беларускай прапаганды, якая зусім не заўважала альтэрнатывы Лукашэнку, і толькі хваліла яго, аказалася правалам — дастаткова было паказаць па БТ Аляксандра Казуліна й Аляксандра Мілінкевіча.

Дастаткова было чатырох паўгадзінных выступаў канкурэнтаў Лукашэнкі, каб у грамадзтве зьнік старанна фармаваны прапагандай міт пра бездакорнасьць дыктатара й адсутнасьць альтэрнатывы. У грамадзкім транспарце, на працы, у крамах людзі безупынна размаўляюць пра апазыцыйных кандыдатаў і іхныя словы. Урэшце людзі заўважылі, што кароль — голы. Ды й сам кароль зарыентаваўся, што ягоная нагасьць ужо не зьяўляецца тэмай табу, і таму пачаў гістэрызаваць, дапушчаючы агрэсію ў дачыненьні да тых, хто яго дэмаскаваў.

Аднак рэакцыя дыктатара аказалася настолькі неэфэктыўнай і спозьненай, што ўвечары 2 сакавіка, не зважаючы на рэальную пагрозу рэпрэсіяў, на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам у цэнтры Менску прыйшлі тысячы жыхароў сталіцы. Людзі пераадолелі страх, каб магчы стаць пад штандары свабоды, праўды й справядлівасьці, якія зьяўляюцца асноўнымі падмуркамі выбарчай праграмы Аляксандра Мілінкевіча. — піша гарадзенскі карэспандэнт штодзёнкі "Rzeczpospolita" Анджэй Пісальнік.

Беларусы перасталі баяцца гвалту. А ўлады замест дыскусіі з апанэнтамі зацыкліліся на прапагандзе, маўляў, кароль зусім ня голы, маўляў, ён апрануты ў прыгожыя строі, а кожны, хто кажа іначай — ідыёт і вораг. Такая прымітыўная прамыўка мазгоў выклікае ў людзей штораз большы супраціў. Людзі перадаюць з рук у рукі тэксты, выдрукаваныя зь інтэрнэтных сайтаў, натоўпамі прыходзяць на перадвыбарчыя мітынгі, не баючыся КДБ, а тэлевізійныя выступы апазыцыйных кандыдатаў перадаюць адны адным з вуснаў у вусны, нібы дабравесьце.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: