Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 2223 24 25 26
27 28 29 30 31    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Мінску судзяць журналістаў
14:05, 22/03/2006

Зараз у суд Савецкага раёна г. Мінска скіроўваюцца журналісты, каб падтрымаць і абараніць свайго калегу, галоўнага рэдактара “Нашай нівы” Андрэя Дынько, якога маюць прывезці туды са спецпрымальніка-размеркавальніка на Акрэсціна. Як толькі што стала вядома БАЖ, у судзе Цэнтральнага раёна сёння мае адбыцца суд над затрыманым учора журналістам газеты “Белорусы и рынок” Вадзімам Александровічам.

Паводле папярэдняй інфармацыі, В. Александровіча затрымалі ўвечары 21 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы і цяпер звінавачваюць у дробным хуліганстве. Ноч ён правёў у спецпрымальніку-размеркавальніку на Акрэсціна – там жа, дзе і А. Дынько.

Дарэчы, месцазнаходжанне затрыманага ўчора раніцай рэдактара “Нашай нівы” немагчыма было высветліць да самага вечара. Спачатку прадстаўнікам рэдакцыі “Нашай нівы” паведамілі, што журналіст знаходзіцца на Акрэсціна, аднак пазней у дзяжурнай частцы ГУУС Мінгарвыканкама прадстаўнікоў БАЖ запэўнілі, што ў спецпрыёмніку-размеркавальніку яго няма. Кіраўніцтву арганізацыі ўдалося сустрэцца з намеснікам кіраўніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Віталем Грынкевічам, які паабяцаў асабіста заняцца высвятленнем лёсу затрыманага журналіста. У 16.00 ён паведаміў, што ніякай новай інфармацыі няма; у 17.00 - заявіў, што А. Дынько няма ні ў спецпрымальніку, ні ў ізалятары часовага ўтрымання. Толькі пасля 18.00 высветлілася, што журналіст усё ж такі ўтрымліваецца на Акрэсціна, а доўгія марныя пошукі нібыта звязаныя з няправільным напісаннем яго прозвішча.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: