Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Журналіст Лукашевіч і яе сын - на Акрэсціна 17:49, 23/03/2006
Толькі што стала вядома месцазнаходжанне сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алены Лукашэвіч і Антона Тараса, з якімі сёння раніцай перарвалася тэлефонная сувязь. Як удалося высветліць БАЖ, яны знаходзяцца ў Аб’яднаным спецпрымальніку-размеркавальніку (АСПР) на Акрэсціна. Гэта той будынак, дзе ўтрымлівалі да суда галоўнага рэдактара “Нашай нівы” Андрэя Дынько. (22 сакавіка перад судовым паседжаннем ён распавядаў калегам пра жорсткія ўмовы ўтрымання і холад у гэтым памяшканні).