Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30 31    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МЗС Польшчы выступіла з заявай па прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі
11:06, 23/03/2006, Радыё Свабода

Міністэрства замежных справаў Польшчы выступіла з адмысловай заявай з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, у якім афіцыйна пацьвердзіла намер увесьці санкцыі супраць асобаў, адказных за фальсыфікацыі і парушэньні правоў чалавека. У заяве гаворыцца, што МЗС Польшчы “рашуча асуджае мэтады, якія выкарыстоўвалі ўлады Беларусі ў часе выбарчай кампаніі і ў часе саміх выбараў 19 сакавіка 2006 году, каб запалохаць палітычную апазыцыю і фальсыфікаваць вынікі галасаваньня”.

МЗС адзначае, што Польшча "падзяляе ацэнку выбараў, якую зрабіла міжнародная місія назіральнікаў АБСЭ, а таксама кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу 22 сакавіка" і заклікае беларускія ўлады “спыніць рэпрэсіі, вярнуцца да палітыкі шанаваньня элемэнтарных стандартаў дэмакратыі” і чакае "неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных".

“Мы скарыстаем права ўвесьці санкцыі супраць асобаў, адказных за фальсыфікацыі і парушэньні грамадзянскіх правоў. Зробім захады, каб падобныя крокі зрабіла таксама міжнародная супольнасьць”, гаворыцца ў заяве польскага зьнешнепалітычнага ведамства.

МЗС падкрэсьлівае, што Польшча падтрымае захады ў справе пабудовы грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі і будзе “падтрымліваць сувязі, якія аб’ядноўваюць польскі і беларускі народы”.

“Мы глыбока перакананыя, што толькі праз поўную павагу да грамадзянскіх свабодаў і правоў, якія належаць кожнаму чалавеку, Беларусь зможа заняць належнае ёй места ў эўрапейскай супольнасьці”, – гаворыцца ў заяве міністэрства замежных справаў Польшчы з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: