Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мілінкевіч: Масква павінна справядліва ацаніць тое, што адбываецца 11:26, 24/03/2006
"Я думаю, што рэакцыя свету на падзеі ў Беларусі будзе жорсткай і скансалідаванай, і гэта вельмі важна. Мяне цікавіць таксама пазыцыя Масквы. Масква ўсё больш і больш аддаляецца ад пазыцыі цывілізаванага сьвету. Вядома, што яна ўплывае на стан рэчаў у Беларусі. Я б хацеў, каб Масква таксама ацаніла справядліва тое, што адбываецца. Ня можна падтрымліваць рэжым-банкрут, рэжым, які гвалціць Канстытуцыю", -- заявіў Александр Мілінкевіч, каментуючы "Радыё Свабода" разгон наметавага гарадка.
"Улада робіць усё, каб мінімальная колькасьць людзей была на плошчы. Ва ўнівэрсытэтах папярэджваюць, што хто ня будзе на занятках, таго звольняць. Прымаюцца вельмі суровыя рэпрэсіўныя меры. Людзей на працы папярэджваюць, што праводзяцца сходы. Людзі баяцца 25-га, як яны баяліся 19-га, калі, памятаеце, шэф КДБ папярэджваў, што кожны, хто выйшаў, будзе прыроўнены да тэрарыста. Паглядзім. Я веру ў тое, што людзі выйдуць", -- заявіў Мілінкевіч.