Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мілінкевіч у Жодзіне выказаў маральную падтрымку Казуліну
17:37, 26/03/2006

У сьледчым ізалятары №8 у Жодзіне знаходзяцца каля сотні дэманстрантаў, якія былі затрыманыя ўчора падчас сутычак зь міліцыяй. Сярод іх і былы рэктар БДУ Аляксандр Казулін. Сёньня сюды прыехаў таксама лідэр беларускіх дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч са сваёй жонкай Інай Кулей.

Спачатку яны наведалі міліцэйскі пастарунак у Жодзіне і спыталіся, ці знаходзіцца там іхны сын Ігар. Міліцыянты спраўдзілі вялікі сьпіс, знайшлі прозьвішча Ігара і паведамілі, што так, ён знаходзіцца тут. Аднак яны адмовіліся прыняць для яго перадачу і сказалі, што ў нядзелю перадачы прымаюцца толькі да 13.00. Міліцыя таксама паведаміла, што заўтра Ігара прывязуць на суд у Менск, але ў які канкрэтна суд – невядома.

Аляксандар Мілінкевіч таксама зайшоў у прыёмную сьледчага ізалятару і запытаўся пра лёс Аляксандра Казуліна, ці ён тут і якія ўмовы яго ўтрыманьня. Пасьля кароткіх перамоваў прадстаўнік сьледчага ізалятару заявіў, што ня можа даць ніякай інфармацыі – ні пацьвердзіць ні абвергнуць, бо не ўпаўнаважаны на гэта, і параіў зьвярнуцца толькі заўтра.

“Безумоўна, я прыйшоў, каб выказаць маральную падтрымку Аляксандру Казуліну. Мы можам зь ім мець разыходжаньні ў стратэгіі і тактыцы, па-рознаму ацэньваць факты сучаснай гісторыі, але калі чалавек у турме і зьмешчаны туды не паводле закону – я хачу выказаць яму маральную падтрымку хоць бы тым, што прыйшоў і пытаўся, ці ён тут або не. Я лічу, што ўсё роўна заўсёды трэба шукаць спосабы паразуменьня, хоць і бываюць эмацыйныя, вельмі напружаныя моманты. Тым больш у дыктатарскай краіне”, -- заявіў Мілінкевіч "Радыё Свабода".

Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся ў Жодзіне таксама з журналістамі, якія прыехалі паглядзець на жодзінскую турму. Ён паведаміў, што будзе спрабаваць вырашаць праблемы тых, хто быў арыштаваны і пасьля будзе вызвалены, каб яны ня страцілі магчымасьць вучыцца, ня страцілі працу. Паводле яго, са студэнтамі праблема фактычна вырашаная – унівэрсытэты Польшчы, Украіны, Славаччыны гатовыя прыняць тых студэнтаў, якія будуць выключаныя. Сёньня ў спадара Мілінкевіча была на гэты конт адмысловая гутарка з прэм’ер-міністрам Славаччыны.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: