Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 1920 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Алеся Мазура выклікаюць ў суд
12:04, 19/07/2006

18 ліпеня актывіст апазыцыі Алесь Мазур, які быў адным зь ініцыятараў сустрэчы маладзёвых актывістаў на Заслаўскім вадасховішчы, атрымаў позву ў суд. Яго абвінавацілі “ў парушэньні прыродаахоўнага заканадаўства”.13 – 14 траўня ў Менскім раёне, на беразе вадасховішча, адбылася сустрэча, у якой удзельнічалі маладыя прадстаўнікі грамадзкіх аб’яднаньняў, партыяў і актыўная моладзь. Найперш на гэтую сустрэчу былі запрошаныя людзі, якія ў сакавіку ўдзельнічалі ў намётавым лягеры пратэсту на цэнтральнай плошчы Менску.

“Калі 13 траўня мы прыехалі на чыгуначную станцыю Ратамка, дзе зьбіраліся ўдзельнікі сустрэчы, то ўбачылі, што там ужо знаходзяцца асобы ў цывільным, якія прасачылі, куды мы кіруемся. Празь нейкі час зьявіліся інспэктары па ахове прыроды. Мне далі прычытаць рашэньне выканаўчага камітэту Менскай вобласьці аб тым, што ў сувязі з пажаранебясьпечным пэрыядам забараняецца наведваньне лясоў – тое, як я чытаю, здымалі на відэакамэру. “З улікам асобы парушальніка” – так напісалі ў матэрыялах справы – быў складзены пратакол, што я, арганізуючы сустрэчу, парушыў прыродаахоўнае заканадаўства. Аднак мы сабраліся ў месцы, якое адмыслова абсталявана для масавага адпачынку, і на пад’езьдзе туды ніякай інфармацыі аб забароне не было” – распавёў Алесь Мазур www.belngo.info.

Адміністрацыйная справа накіраваная для разгляду па месцы жыхарства А. Мазура – у суд Сьветлагорскага раёну (Гомельская вобласьць). Але з-за свайго ад’езду “парушальнік” атрымаў позву ўжо пасьля даты, на якую ён выклікаўся ў суд. “Відавочна, справа распачатая з-за таго, што сустрэча мела грамадзкае значэньне: калі б там праводзіліся якія-небудзь пікнікі, улады не зьвярнулі б ніякай увагі”, – лічыць А. Мазур.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: