Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Анжаліка Борыс: «Пакеты з парашком былі нам падкінутыя»
14:52, 30/10/2006

"Гэта звычайная правакацыя. На мяжы нас вельмі доўга правяралі, а потым "раптам" знайшлі ў люстэрку задняга віду тры маленькіх пакуначка з нейкім парашком. Пакеты былі загорнутыя ў белую вельмі чыстую марлю. Але ў гэты дзень ішоў дождж! Калі б пакеты ляжалі там раней, тканіна абавязкова б выпацкалася. Я ўпэўненая, што гэтыя пакеты былі нам падкінутыя. Нас пратрымалі на мяжы аж 10 гадзін. Спачатку падверглі асабістаму дагляду, затым адвезлі ў псіхдыспансер, бралі кроў на аналіз. У Гародню нас везлі пад канвоем. Гэта былі людзі ў цывільным, якія адмаўляліся прадстаўляцца. Мне не давалі тэлефанаваць, абыходзіліся як са злачынцай! Гэта відавочная правакацыя з мэтай запалохаць актывістаў Саюза палякаў Беларусі", – заявіла лідэр Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, каментуючы прэс-цэнтру Хартыі’97 учорашні інцыдэнт на мяжы.

Па словах Анжалікі Борыс, аўтамабіль, у якім яна ехала з Літвы, канфіскаваны. У цяперашні час праводзіцца аналіз парашка, знойдзенага ў аўтамабілі.

"Яны хочуць мяне зламаць, спрабуюць трымаць у страху. Могуць распачаць крымінальную справу, скампраметаваць. Такія ў беларускай улады метады. Але я сапраўды ведаю, што, калі яны такім чынам паступаюць у дачыненні да грамадскай арганізацыі, да яе лідэра, у рэшце рэшт, у дачыненні да жанчыны, то гэта гаворыць толькі аб іх бяссіллі", – упэўненая Анжаліка Борыс.

У панядзелак 30 кастрычніка стала вядома аб затрыманні на мяжы беларускімі мытнікамі старшыні Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс. Затрыманне рабілася на падставе таго, што ў аўтамабілі Борыс нібы быў знойдзены пакуначак з невядомым парашком. Разам з лідэрам СПБ былі затрыманыя актывісты арганізацыі Тэрэза Селівончык і Анджэй Лісоўскі. Анжаліка Борыс і яе калегі ўдзельнічалі ў працы канферэнцыі польскіх нацыянальных суполак Еўрапейскага саюза ў Вільні, падчас вяртання адтуль і былі затрыманыя беларускімі мытнікамі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: