Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Бабруйску працягвае галадаць толькі Алена Захожая 13:50, 30/10/2006
Cтаршыня суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП) акцыянэрнага таварыства “Белшына” Рыгор Спасюк паведаміў “Радыё Свабода”, што сябры БНП вырашылі перапыніць галадоўку. Акцыю пратэсту працягне толькі Алена Захожая. “Сёньня ўжо 28 дзень, як Алена адмаўляецца ад ежы”, — удакладніў Рыгор Спасюк.
У мінулую пятніцу Рада Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў прыняла Зварот да ўдзельнікаў галадоўкі на “Белшыне”. Сёньня Рыгор Спасюк кажа, што прапанова прынятая, бо цяперашні стан здароўя ўдзельнікаў галадоўкі не дазваляе выконваць цяжкую фізычную працу на прадпрыемстве.
Алена Захожая ня першы раз трымае галадоўку. Яшчэ ў траўні 2001 году акцыя пратэсту доўжылася 15 сутак, пасьля чаго адміністрацыя “Белшыны” мусіла дазволіць суполцы БНП арэндаваць памяшканьне. Пасьля Бабруйскі гарвыканкам зарэгістраваў юрыдычны адрас арганізацыі.