Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Анжаліку Борыс вызвалілі
11:09, 30/10/2006

Лідэр Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс была вызваленая сёння ўначы толькі пасля таго, як у наркадыспансеры ў Гародні ў яе былі ўзятыя аналізы на наяўнасць наркатычных рэчываў у крыві. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі`97 паведаміў актывіст Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачабут. Па яго словах, аналіз крыві быў узяты таксама ў актывістаў СПБ Тэрэзы Селівончык і Анджэя Лісоўскага, якія суправаджалі Борыс.

Аўтамабіль, у якім ехала Анжаліка Борыс, быў канфіскаваны нібы для далейшай праверкі.

Нагадаем, што ў нядзелю на памежным пераходзе Прывалка на поўначы Гарадзенскага раёна быў затрыманы аўтамабіль Аudi, у якім вярталася з Літвы Анжаліка Борыс. Мытнікі пачалі агляд машыны і, раскруціўшы люстэрка, знайшлі ў ім пакуначак з невядомым парашком.

Борыс паведаміла, што машыну даглядалі некалькі разоў, выкарыстаўшы пад канец нават сабаку. На конт знойдзенага парашка Борыс заявіла, што гэта правакацыя. Кіраўнік Саюза палякаў вярталася з Вільні са сваімі калегамі з паседжання Еўрапейскага саюза паланійных арганізацый.

Указанне на асабісты агляд Анжалікі Борыс даваў начальнік Гарадзенскай рэгіянальнай мытні Юрый Сенько.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: