Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы і кубінцы ствараюць «парламент» Руху недалучэння 17:51, 30/10/2006
Беларусь і Куба абмеркавалі перспектывы рэфармавання Руху недалучэння (РН), паведамілі "Інтэрфаксу" у міністэрстве замежных спраў Беларусі. "У Менску на сустрэчы кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў і старшыня Нацыянальнай Асамблеі народнай улады Кубы Рыкарда Аларкон дэ Кесада абмяняліся меркаваннямі па пытаннях далейшага рэфармавання РН, стварэння і функцыянавання міжпарламенцкай структуры дадзенай арганізацыі", – паведаміў МЗС.
Там таксама праінфармавалі, што на сустрэчы ў беларускім МЗС "была нададзеная ўвага шчыльнаму ўзаемадзеянню двух краін на міжнароднай арэне ".
"Бакі выказалі задавальненне дасягнутым узроўнем міжпарламенцкага супрацоўніцтва", – паінфармавалі ў МЗС.
"Кубінскі бок падкрэсліў выключную ролю Беларусі як адзінай еўрапейскай краіны ў Руху недалучэння (РН). Р. дэ Кесада яшчэ раз пацвердзіў намер Кубы аказваць усебаковую падтрымку Беларусі на міжнароднай арэне", – адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.
У МЗС нагадалі, што з 28 кастрычніка па 1 лістапада ў Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіцца кубінская парламенцкая дэлегацыя.