Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пратэстанты спынілі галадоўку, але працягваюць змагацца за храм
11:23, 30/10/2006

28 кастрычніка вернікі суполкі “Новае жыцьцё” атрымалі адказ з Вышэйшага гаспадарчага суду аб тым, што наглядная камісія апратэставала рашэньне Менскага гаспадарчага суду. Згодна зь ягоным прысудам на рахунак царквы пералічылі 35 мільёнаў рублёў кампэнсацыі за храм вернікаў, а сам будынак перавялі ў гарадзкую маёмасьць. Паколькі рашэньне ўступіла ў законную сілу, вернікі вырашылі часова спыніць галадоўку, але яны будуць кругласутачна знаходзіцца ў сваім будынку. Яны запэўнілі, што галадоўка спынена часова, але акцыя пратэсту будзе працягвацца, пакуль ня будзе вырашана праблема.

У суботу ў будынку царквы “Новае жыцьцё” сабраліся прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый, дзеячы мастацтва і прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі на прапанову ініцыятыўнай групы стварыць “Грамадзянскую Раду” дзеля ўратаваньня вернікаў-хрысьціянаў. Пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка выказаў усім падзяку за падтрымку і, падсумоўваючы вынікі галадоўкі, адзначыў, што ўлады ігнаравалі акцыю, не забясьпечылі сталага мэдычнага кантролю за галадоўнікамі, утойвалі інфармацыю пра галадоўку хрысьціянаў. Вячаслаў Ганчарэнка назваў зьвесткі пра царкву, якія распаўсюдзіў тэлеканал СТВ, паклёпніцкімі.

Нягледзячы на пратэст нагляднай камісіі Вышэйшага гаспадарчага суду, паводле закону рашэньне Менгарвыканкаму пакуль правамоцнае. Дату перагляду справы мусяць прызначыць цягам месяцу. За гэты час вернікаў у любы момант могуць прымусова выселіць з будынку. Таму акцыя пратэстантаў працягваецца: штодня ў будынку будуць кругласутачна знаходзіцца людзі, дзяжурства ахоўнікаў не адменена.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: