Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Правакацыя супраць лідэра Саюзу палякаў Беларусі 10:32, 30/10/2006
У нядзелю ўвечары на памежным пераходзе Прывалка на поўначы Гарадзенскага раёну быў затрыманы аўтамабіль Аudi, у якім вярталася зь Літвы Анжаліка Борыс — старшыня Саюзу палякаў Беларусі, паведаміла «Радыё Свабода». Мытнікі пачалі агляд машыны і, раскруціўшы люстэрка, знайшлі мяшэчак зь невядомым парашком.
Борыс паведаміла, што машыну аглядалі некалькі разоў, выкарыстаўшы пры канцы нават сабаку. Наконт знойдзенага парашку Борыс заявіла, што гэта правакацыя. Пасьля гэтага на мяжу прыбыла сьледчая група.
Позна ўвечары — у 23.30 актывіст Саюзу палякаў Андрэй Пачобут паведаміў, што Анжаліку Борыс дастаўляюць у Горадню пад аховай адной машынай, а актівістаў Саюзу палякаў, якія ехалі з ёй — Тэрэса Селівончыка і Анджэя Лісоўскага – на другой. Тэлефон самой Борыс у гэты час ужо быў адключаны.
Кіраўніца Саюзу палякаў вярталася зь Вільні са сваімі калегамі з паседжаньня Эўрапескайга зьвязу палянійных арганізацыяў.