Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Анджэя Лісоўскага выклікалі на допыт
18:13, 31/10/2006

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія дзяжурылі сёння каля дому, дзе пражывае актывіст Саюза палякаў Беларусі Анджэй Лісоўскі, не сталі праводзіць у яго кватэры ператрус. Як толькі да дому прыбылі лідэр Саюза палякаў Анжаліка Борыс і актывісты СПБ міліцыянты селі ў аўтамабілі і з`ехалі. Аднак Анджэй Лісоўскі атрымаў павестку з`явіцца заўтра раніцай на допыт у Гарадзенскую рэгіянальную мытню. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў актывіст СПБ Анджэй Пачабут.

Нагадаем, што Анджэй Лісоўскі знаходзіўся ў адным аўтамабілі з Анжалікай Борыс, калі яна была затрыманая на мяжы з Літвой 29 кастрычніка. Затрыманне рабілася на падставе таго, што ў аўтамабілі Борыс быў знойдзены пакет з невядомым парашком. Сёння Гарадзенская рэгіянальная мытня ўзбудзіла крымінальную справу па факце кантрабанды наркотыкаў. Па паведамленні Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі, "невядомым парашком" аказаўся гераін.

Нагадаем, што Борыс яшчэ падчас затрымання назвала тое, што адбываецца, "правакацыяй беларускіх праваахоўных органаў" і заявіла, што не мае да пакета ніякага дачынення.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: