Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прысуд Зміцеру Дашкевічу будзе вынесены 1 лістапада ў 16.00
18:32, 31/10/2006

Прысуд лідэру "Маладога Фронту" Зміцеру Дашкевічу будзе вынесены 1 лістапада ў 16.00. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў адвакат моладзевага лідэра Аляксандр Галіеў. Такім чынам, працэс па справе Дашкевіча працягваўся ўсяго 2 (!) дні. Адвакат звязвае такі кароткі працэс з нез`яўленнем у суд вялікай колькасці сведак. "Сапраўды, зыходзячы з матэрыялаў справы, я меркаваў, што гэта зойме больш часу, хоць бы пяць дзён. Я думаю, што гэта звязана з тым, што ў суд з`явіліся не ўсе сведкі. Усе астатнія крымінальна-працэсуальныя дзеянні ў судзе былі выкананыя. Нажаль, больш нічога сказаць не магу. Я папярэджаны аб нясенні крымінальнай адказнасці ў выпадку разгалашэння дадзеных судовага працэсу", – паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 адвакат.

Суд над лідэрам "Маладога Фронту" Зміцерам Дашкевічам пачаўся ў панядзелак, 30 кастрычніка, у Кастрычніцкім судзе Менска. Моладзевага актывіста вінавацяць у парушэнні ар.193 Крымінальнага кодэкса – "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі". Зміцер Дашкевіч ужо больш за месяц ўтрымоўваецца ў следчым ізалятары ГУУС Менгарвыканкама. Паводле абвінавачвання, яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, што па дадзеным артыкуле ўжо асуджаныя актывісты грамадзянскай ініцыятывы па назіранні за выбарамі "Партнёрства". У зняволенні зараз знаходзяцца актывісты "Партнёрства" Цімафей Дранчук і Мікалай Астрэйка, каго суд прысудзіў да аднаго і двух гадоў пазбаўлення волі адпаведна.

Артыкул "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі" з`явілася ў Крымінальным кодэксе напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Па меркаванні назіральнікаў, выключна для ціску на грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў.

"Шматлікія моманты суду над Зміцерам Дашкевічам нагадваюць суд над "Партнёрствам". Самі можаце судзіць – абодва працэсы зачыненыя. Вельмі б хацелася, каб прысуд не быў такім жа…" – сказаў Аляксандр Галіеў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: