Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Масавае атручванне гарэлкай у Беларусі: адзін чалавек памёр 14:00, 31/10/2006
У гарадзенскай вобласці Беларусі адзін чалавек сканаў і звыш за 50 шпіталізаваныя ў выніку атручвання спіртазмяшчальнай вадкасцю. Аб гэтым паведаміў у аўторак генеральны пракурор краіны Пётр Міклашэвіч.
Па факце масавага атручвання ўзбуджаныя крымінальныя справы, у тым ліку па артыкуле аб прычыненні смерці па неасцярожнасці. Падчас расследаванняў былі затрыманыя двое падазраваных – у іх знайшлі вялікую колькасць спіртазмяшчальнай вадкасці, перадае ІТАР-ТАСС.
Нагадаем, што шматлікія выпадкі атручвання сурагатным алкаголем адзначаныя ў розных рэгіёнах Расеі.