Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Асуджаныя 17 выкладчыкаў Гомельскага унівэрсітэту транспарту 14:09, 10/11/2006
Калегія Гомельскага абласнога суду вынесла прысуд у справе выкладчыкаў Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту Транспарту. Тры выкладчыка атрымалі па 6,5 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Трох чалавек прыгаварылі да 3 гадоў пазбаўленьня волі, пяцёх — да 2 гадоў. Аднаго выкладчыка – да двух гадоў папраўчых працаў з утрыманьнем 25% заробку. Тры чалавекі апраўданыя, два -- прызнаныя вінаватымі, аднак да іх ужытая амністыя. Выкладчыкаў вінавацілі ў хабарніцтве, пасобніцтве і махлярстве.
Сьледзтва па крымінальнай справе цягнулася болей за год.
Высветлена, што ў гэтай групе былі размеркаваныя ролі, наладжаная сістэма канспірацыі, адпрацаваная сістэма атрымання хабараў, вызначаны памер узнагароды ў залежнасці ад прэстыжнасці факультэта. У цэлым у справе значыцца каля 50 эпізодаў злачыннай дзейнасці, а сума пазапраўных узнагарод складае каля $15 тыс.
Нагадаем, што ў мінулым годзе падобная крымінальная справа ўжо разглядалася ў Гомельскім абласным судзе. Тады ў якасці абвінавачванных фігуравалі кіруючыя асобы і выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны. Адзначым таксама, што напярэдадні суд Маскоўскага раёна Берасці прызнаў выкладчыка Берасцкага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарта Беларускай чыгункі вінаватымі ў сістэматычным атрыманні хабараў і службовай падробцы.